Эдуард Донал Томас | |
---|---|
англ.: Dr. Edward Donnall (Don) Thomas | |
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1920[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка 2012[3][1][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Dottie Thomas[d] |
Род дзейнасці | урач, выкладчык універсітэта, гематолаг, фізік |
Навуковая сфера | медыцына |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдуард Донал То́мас (англ.: Dr. Edward Donnall (Don) Thomas, 15 сакавіка 1920, Март, ЗША — 20 кастрычніка 2012)[6] — амерыканскі ўрач-трансплантолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1990 годзе разам з Джозефам Мары «за адкрыцці, якія датычацца трансплантацыі органаў і клетак пры лячэнні хвароб».
Біяграфія
Скончыў універсітэт Тэхаса ў г.Осцін (1943). З 1955 года ў Калумбійскім, з 1963 года Вашынгтонскім універсітэтах, з 1975 года ў Цэнтры па вывучэнні раку г. Сіэтл.
У 1956 годзе Томас першым зрабіў перасадку касцявога мозга чалавеку пры лячэнні лейкеміі.
Аўтар навуковых прац па праблемах трансплантацыі касцявога мозга пры парушэннях кроваўтварэння; прапанаваў метады прыгнечання імунітэту (т.зв. праграмы імунадэпрэсіі) рэцыпіента для прадухілення рэакцыі адарвання трансплантанта.
Ганаровы прафесар універсітэта Вашынгтона і анкалагічнага даследчага цэнтра Фрэда Хатчынсана.
Доктар медыцыны (1946).
Томас быў адным з 21 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія падпісалі Другі гуманістычны маніфест.[7]
Памёр ад сардэчнай недастатковасці 20 кастрычніка 2012 года.
Узнагароды
- 1990 — Міжнародная прэмія Гайрднера.
- 1990 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША.
- 1990 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне.
- 1987 — Karl Landsteiner Memorial Award and Lectureship.[8]
- 1981 — Прэмія імя Чарлза Кетырынга.[9]
Зноскі
- 1 2 E. Donnall Thomas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Edward Donnall Thomas // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ Seattle Nobel laureate E. Donnall Thomas dies at 92 — The Seattle Times. Праверана 20 кастрычніка 2012.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=THOMAS,%20E.%20Donnall%20 Праверана 26 сакавіка 2019.
- ↑ Appelbaum, F. R. (2012). «E. Donnall Thomas (1920—2012)». Science 338 (6111): 1163—1163. doi:10.1126/science.1232395. PMID 23197524
- ↑ Notable Signers(недаступная спасылка). Humanism and Its Aspirations. American Humanist Association. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана October 4, 2012.
- ↑ http://www.aabb.org/development/awardsscholarships/awards/Pages/recipientspast.aspx Архівавана 31 студзеня 2013.
- ↑ http://cancerres.aacrjournals.org/content/59/7_Supplement/1673s.full.pdf
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).