Эдуард Антонавіч Вальчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 мая 1936 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец, медыцынскі адміністратар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Член у |
Эдуард Антонавіч Вальчук (28 мая 1936, горад Ліда) — беларускі арганізатар аховы здароўя, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і працоўнага. Скончыў сярэднюю школу № 3 у Лідзе ў 1953 г., лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута ў 1959 г. Працаваў галоўным урачом Белагрудскай участковай бальніцы ў Лідскім раёне (1959—1963), галоўным урачом Лідскай гаррайсанэпідстанцыі (1963—1964), галоўным урачом Лідскага раёна і раённай санэпідстанцыі (1964—1967), намеснікам галоўнага ўрача Лідскай ЦРБ (1967—1972), галоўным урачом Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці (1972), урачом аргметадкабінета Лідскай ЦРБ (1972—1975), намеснікам галоўнага ўрача Лідскай ЦРБ (1975—1982).
У 1981 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Гісторыя, сучасны стан і перспектывы развіцця лячэбна-прафілактычнай дапамогі сельскаму насельніцтву раёна (на прыкладзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці)» і ў 1982 г. абраны старшым выкладчыкам кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя БелДІУУ. Дэкан санітарна-гігіенічнага і фармацэўтычнага факультэта (1987—1992), тэрапеўтычнага факультэта (1992—1995), хірургічнага факультэта (1995—1999), з 1999 па 2005 гг. — Дэкан факультэта сацыяльнай медыцыны, арганізацыі і кіравання аховай здароўя БелМАПА (у 2004 г. перайменаваны ў факультэт грамадскага здароўя і аховы здароўя).
У 1993 г. абраны загадчыкам кафедры сацыяльнай гігіены, эканомікі і кіравання аховай здароўя БелДІУУ (у 2001 г. перайменавана ў кафедру грамадскага здароўя і аховы здароўя), дзе працуе па цяперашні час.
У 1993 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Навуковае абгрунтаванне і распрацоўка сістэмы медыцынскай рэабілітацыі (на прыкладзе сельскіх раёнаў Рэспублікі Беларусь)», у 1994 г. зацверджаны ў званні прафесара. У 1997 г. абраны член-карэспандэнтам Беларускай акадэміі медыцынскіх навук.
Старшыня Беларускага таварыства гісторыкаў медыцыны і фармацыі. Арганізаваў 8-ю, 9-ю і 10-ю Рэспубліканскія канферэнцыі па гісторыі медыцыны і фармацыі (1998, 2001, 2004).
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны праблемам удасканалення медыка-санітарнай дапамогі насельніцтву, у тым ліку сельскай, арганізацыі медыцынскай рэабілітацыі і арганізацыйных пытаннях аховы здароўя насельніцтва.
Аўтар і сааўтар 190 навуковых публікацый, манаграфіі «Асновы арганізацыйна-метадычнай службы і статыстычнага аналізу ў ахове здароўя» і трох іншых манаграфій.
Кіраваў падрыхтоўкай 12 кандыдацкіх дысертацый.
Старшыня Рэспубліканскай праблемнай камісіі па сацыяльнай гігіене і арганізацыі аховы здароўя, Рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па арганізацыі аховы здароўя; член бюро вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя, замежны член Польскага таварыства гісторыкаў медыцыны і фармацыі, член савета па абароне доктарскіх дысертацый па спецыяльнасці грамадскае здароўе і ахова здароўя, навуковы кансультант выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя», член рэдакцыйных саветаў шэрагу часопісаў, галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя па грамадскім здароўю і ахове здароўя. Галоўны рэдактар часопіса «Веснік пенітэцыярнай медыцыны», старшыня рэдакцыйнай калегіі часопіса «Медыцынскія навіны».
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 495.