Эдуард Іосіфавіч Зубрыцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 красавіка 1942(1942-04-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 2008(2008-05-06) (66 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Грамадская дзейнасць
Член у

Эдуард Іосіфавіч Зубрыцкі (17 красавіка 1942, в. Шклянцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 6 мая 2008) — беларускі паэт і журналіст. З 2005 года член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Біяграфія

У 1968 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў настаўнікам у Чашніцкім і Верхнядзвінскім раёнах. З 1971 года супрацоўнік рэдакцыі верхнядзвінскай раённай газеты «Дзвінская праўда».

Першыя вершы надрукаваў у 1960 годзе ў Бягомльскай раённай газеце «Савецкі патрыёт» і часопісе «Маладосць». З гэтага часу яго творы пачалі з’яўляцца таксама ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Работніца і сялянка», рэспубліканскіх і абласных газетах, змяшчаліся ў альманахах «Дзень паэзіі», «Універсітэт паэтычны», «Квадра», «Віцебшчына літаратурная», іншых калектыўных зборніках. Эдуард Іосіфавіч — аўтар аповесці «Суэма» (1968), паэмы «Жальба Сар’янскай пушчы» (1993). У 1975 г. выйшаў зборнік яго вершаў і паэм «Блакітныя казкі». Пачынаючы з 2001 года, адна за другой выйшлі зборнікі вершаў: «Птушка з водсветам заранкі» (2001), «Рабінавыя астравы» (2004), «Мне б хоць кропельку неба» (2005), «Журлівіца» (2006), «След чмяля» (2006), «Прычашчэнне» (2007), «Сцяблінка баравая» (2007).

У 2011 годзе ў бібліятэцы гэтага саюза выйшла кніга выбраных твораў Эдуарда Іосіфавіча «Восень над вогнішчам».

Літаратура

  • Зубрыцкі Эдуард Іосіфавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 623.
  • Макарэвіч, В. Вяртанне / В. Макарэвіч // Літаратура і мастацтва. — 2008. — 29 лют. — С. 7.
  • Пакульневіч, Я. Паэт ад неба і зямлі / Я. Пакульневіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2017. — 18 крас. — С. 3.
  • Палачанін, Ф. А. Эдуард Зубрыцкі // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. — Мінск : Беларусь, 2009. — С. 124—125.
  • Салтук, А. Журлівіца ягонага лёсу / А. Салтук // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 20 крас. — С. 4.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.