![](../I/STS062-97-143.jpg.webp)
Здымак плато з космасу.
Эдуардс (англ.: Edwards Plateau) — плато на поўдні ЗША (штат Тэхас), размешчанае паміж далінамі рэк Рыа-Грандэ і Каларада, на мяжы з Прымексіканскай нізінай. Складовая частка Вялікіх раўнін.
Вышыня плато складае 700—800 м. Складзена пераважна вапнякамі. Паверхня плоская, глыбока рассечана каньёнападобнымі далінамі рэк. Пераважаюць сухастэпавыя травы, сукуленты, месітавыя кусты. Раён пашавай жывёлагадоўлі.
Літаратура
- Эдуардс плато (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.
- Эдуардс (плато) — артыкул з Краткой географической энциклопедии.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.