Эдзі Рама
алб.: Edi Rama
Edi Rama (nënshkrim).svg
Edi Rama (nënshkrim).svg
Прэм'ер-міністр Албаніі
з 15 верасня 2013
Прэзідэнт Буяр Нішані
Папярэднік Салі Берыша
Кіраўнік Сацыялістычнай партыі Албаніі
з 9 кастрычніка 2005
Папярэднік Фатас Нана
Бурмістар Тыраны
кастрычнік 2000 25 ліпеня 2011
Папярэднік Альберт Бройка
Пераемнік Лулзім Баша

Нараджэнне 4 ліпеня 1963(1963-07-04) (60 гадоў)
Тырана
Імя пры нараджэнні алб.: Edvin Kristaq Rama
Бацька Kristaq Rama[d]
Маці Aneta Rama[d]
Жонка Matilda Makoçi[d], Delina Fico[d] і Linda Rama[d][1][2]
Веравызнанне каталіцызм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, мастак, журналіст, баскетбаліст, скульптар
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт edirama.al (алб.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́дзі Р́ама (4 ліпеня 1963, Тырана) — албанскі палітык, баскетбаліст, артыст і мастак. Міністр культуры і спорту ў 19982000 гг. Бурмістар Тыраны ў 20002011 гг. Кіраўнік Сацыялістычнай партыі Албаніі з кастрычніка 2005. Пасля пераможных для яго партыі парламенцкіх выбараў у 2013 годзе вылучаны на прэм’ера Албаніі, 15 верасня 2013 года заняў гэту пасаду.

Біяграфія

Мастацтва

Паводле адукацыі і прафесіі артыст і мастак. Напачатку 1990-х займаў пасаду прафесара мастацтва ў Албанскай Акадэміі мастацтва. У 1995 з’ехаў на вучобу ў Парыж. У 1997 падчас наведвання радзімы быў моцна збіты групай зламыснікаў[3].

Як прафесар Рама выдаў дзве кніжкі. Яго мастацкія працы былі прэзентаваны на шматлікіх выстаўках у краіне і за граніцай[4].

Удзел у палітыцы

У 1998 Рама вярнуўся з Парыжу ў Албанію на пахаванне бацькі, вядомага разьбяра. У Францыю больш не вярнуўся, бо прэм’ер Фатас Нана прапанаваў яму ў сваім кабінеце пасаду міністра культуры, моладзі і спорту, якую Рама займаў да 2000 года. Аднак сябрам Сацыялістычнай партыі Албаніі тады ён не стаў[3].

У кастрычніку 2000 прымаў удзел у мясцовых выбарах на пасаду бурмістра Тыраны як незалежны кандыдат, за падтрымкай Сацыялістычнай партыі Албаніі. Выйграў выбары, здабыўшы 55 % галасоў[4]. 13 кастрычніка 2003 быў пераабраны дзякуючы 61 % галасоў. У выбарах 18 лютага 2007 Рама трэці раз здабыў перамогу на пасаду бурмістра сталіцы[3].

Будынак у Тыране, размаляваны ў характэрныя колеры з ініцыятывы Рамы

Як бурмістар Тыраны вызначыўся ў змене выгляду і забудовы гораду. Ліквідаваў нелегальныя пабудовы ў межах сталіцы, паводле яго прапановы перафарбавалі фасады мноства будынкаў у характэрныя, яркія і рознакаляровыя колеры. Распрацаваў праект Хрыстос і Зеляніна, які надаў зеляніны і стварыў новую інфраструктуру гораду. У выніку гэтага плану з’явіліся амаль 97 тысяч м² новых паркаў. За сваю дзейнасць атрымаў у 2004 годзе тытул World Mayor 2004, а ў 2005 апынуўся ў спісе European Heroes 2005 часопіса Time[3][4].

У кастрычніку 2003 Рама стаў сябрам Сацыялістычнай партыі Албаніі. 9 кастрычніка 2005, пасля паражэння на выбарах, замяніў Фатаса Нана на пасадзе кіраўніка партыі[3]. 10 верасня 2013 атрымаў ад прэзідэнта Албаніі Буяра Нішані прапанову стварыць і ўзначаліць новы ўрад. Праз пяць дзён быў прызначаны на пасаду[5].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.