![]() Эдвін ван дэр Сар | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 кастрычніка 1970[1][2] (53 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 197 см | |||||||||||||||
Вага | 83 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Пасада | генеральны дырэктар | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Эдвін ван дэр Сар (нідэрл.: Edwin van der Sar; нар. 29 кастрычніка 1970, Ворхаўт, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, які выступаў на пазіцыі брамніка. Завяршыў кар’еру 28 мая 2011 года. З лістапада 2016 года займае пасаду генеральнага дырэктара ў футбольным клубе «Аякс». На працягу больш чым трынаццаці гадоў ван дэр Сар быў асноўным галкіперам і капітанам нацыянальнай зборнай Нідэрландаў, за якую правёў 130 матчаў.
Ван дэр Сар пачаў кар’еру ў «Аяксе», у якім правёў дзевяць гадоў. Затым ён выступаў за «Ювентус» і «Фулхэм», а ў 2005 годзе перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд». Ван дэр Сар з’яўляецца адзіным галкіперам, які выйграў Лігу чэмпіёнаў УЕФА з двума рознымі клубамі: з «Аяксам» у 1995 і з «Манчэстэр Юнайтэд» у 2008 годзе.
У 1995 і 2009 гадах ван дэр Сар быў прызнаны найлепшым еўрапейскім галкіперам.
Зноскі
Спасылкі
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)