![]() Эдвін Мозес | |
---|---|
англ.: Edwin Corley Moses | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[1] |
Спецыялізацыя | бег на 400 метраў з бар’ерамі[d] |
Нарадзіўся |
31 жніўня 1955[2][3] (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 186 см |
Вага | 72 кг |
IAAF | 14358126 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
![]() |
Эдвін Корлі Мозес (англ.: Edwin Corley Moses, нар. 31 жніўня 1955, Дэйтан, штат Агая) — амерыканскі лёгкаатлет, які спецыялізаваўся ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі.
Алімпійскі чэмпіён 1976 (з сусветным рэкордам), 1984, бронзавы прызёр 1988. Чэмпіён свету 1983, 1987; сярэбраны прызёр 1983 — эстафета 4 × 400 м.
З 26.8.1977 па 4.61987 не прайграў ніводнага старту, выйграўшы 122 забегі (107 — фінальных). Па працягласці гэта склала роўна 9 гадоў 9 месяцаў і 9 дзён.
Прамаўляў Алімпійскую клятву ад імя спартсменаў на Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлесе. Прэзідэнт Акадэміі Laureus World Sports Awards.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Edwin Moses // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Edwin Moses // World Athletics database
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.