Эдвін Матысан Мак-Мілан | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 верасня 1907[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 1991[1][2][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эдвард Кондан[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдвін Матысан Мак-Мі́лан (англ.: Edwin Mattison McMillan; 18 верасня 1907, Рэдонда-Біч, ЗША — 7 верасня 1991, Эль-Серыта, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1951 годзе разам з Гленам Сібаргам за стварэнне першых трансуранавых элементаў.
Біяграфія
Скончыў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (1928). У 1933—1973 гадах у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (з 1946 года прафесар), адначасова ў Радыяцыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (у 1958—1971 гадах дырэктар).
Аўтар навуковых прац па ядзернай фізіцы і тэхніцы паскарэння элементарных часціц. Адкрыў першы штучны трансуранавы элемент — нептуній (1940; разам з Ф.Эйблсанам) і плутоній (1940; разам з Гленам Сібаргам). Прапанаваў прынцып аўтафазіроўкі (1945) і пабудаваў электронны сінхратрон на 330 МэВ (1947).
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1947).
У 1963 годзе атрымаў спецыяльную ўзнагароду за даследаванні ў галіне мірнага прымянення атамнай энергіі.
Публікацыі
- McMillan, E. M.«Focusing in Linear Accelerators», August 24, 1950.
- McMillan, E. M.«A Thick Target for Synchrotrons and Betatrons», September 19, 1950.
- McMillan, E. M.«The Transuranium Elements: Early History (Nobel Lecture)», December 12, 1951.
- McMillan, E. M.«Notes on Quadrupole Focusing», February 9, 1956.
- McMillan, E. M.«Some Thoughts on Stability in Nonlinear Periodic Focusing Systems», September 5, 1967.
- McMillan, E. M.«Some Thoughts on Stability in Nonlinear Periodic Focusing Systems [Addendum]», March 29, 1968.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін - Малаіта / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 560 с.: іл.
Спасылкі
- Нобелеўская лекцыя «Ранняя гісторыя трансуранавых элементаў» (англ.)
- Апісанне першага ядзернага выбуху, зробленага Мак-Міланам Архівавана 14 жніўня 2014. (руск.)