Эдвін Лінкаміес | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Edwin Johannes Hildegard Linkomies | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ёхан Рангел | ||||||
Пераемнік | Анці Хакцэль | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 снежня 1894 Выбарг, Вялікае Княства Фінляндскае, Расійская імперыя |
||||||
Смерць |
8 верасня 1963 (68 гадоў) Хельсінкі, Фінляндыя |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзеці | Sinikka Linkomies-Pohjala[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, выкладчык універсітэта, класіцыст, гісторык | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдвін Ёханес Хільдэгард Лінкаміес (фінск.: Edwin Johannes Hildegard Linkomies, да 1928 - Эдвін Флінк, 22 снежня 1894-8 верасня 1963) - фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, старшыня Нацыянальнай кааліцыйнага партыі, прэм’ер-міністр Фінляндыі ў 1943 -1944.
Нарадзіўся ў Выбарзе, імя пры нараджэнні - Эдвін Флінк. У 19 гадоў скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт, у 22 абараніў дысертацыю, а сем гадоў пазней быў прызначаны прафесарам і загадчыкам кафедры лацінскай літаратуры. У 1920-х і 1930-х працягваў даследаванні ў Германіі, ва ўніверсітэтах Лейпцыга і Гале, цесныя кантакты з нямецкімі ўніверсітэтамі падтрымліваў ўсё жыццё. У 1932-1943 быў прарэктарам Хельсінкскага ўніверсітэта, пасля чаго заняўся палітычнай дзейнасцю. Яго дзейнасць на пасадзе прэм'ера цесна звязана з намаганнямі Фінляндыі па выхадзе з Другой сусветнай вайны і, у першую чаргу, вайны з СССР.
5 сакавіка 1943 г прэзідэнт Р.Руці адправіў у адстаўку кабінет Ё. Ранглла і прызначыў Лінкаміеса новым прэм'ер-міністрам Фінляндыі. Сам факт яго прызначэння стаў для заходніх краін жэстам, які паказваў, што Фінляндыя імкнулася да выхаду з вайны. У лютым 1944 Лінкаміес накіраваў Ю. Паасіківі ў Швецыю, дзе той пачаў перамовы з савецкімі дыпламатамі аб магчымасці падпісання сепаратнага міру з СССР. Атрыманыя ад савецкага боку ўмовы выхаду Фінляндыі з вайны (СССР, у прыватнасці, патрабаваў інтэрнаваць германскія войскі ў Фінляндыі, вярнуцца да межаў 1940 і аднавіць арэнду паўвострава Ханка і г. д.) Лінкаміес палічыў непрымальнымі. 28 лютага 1944 года ён выступіў на закрытым пасяджэнні Эдускунты, дзе адзначыў, што атрыманыя прапановы СССР «ухваліць немагчыма». 19 красавіка ўрад Фінляндыі апавясціў СССР (праз міністэрства замежных спраў Швецыі) аб адхіленні савецкіх прапаноў.
Перамовы з СССР былі адноўленыя толькі ў чэрвені 1944 года, пасля шэрагу паразаў фінскіх і гітлераўскіх войскаў. Урад Лінкаміеса 22 чэрвеня запытаў у СССР праз намесніка міністра замежных спраў Швецыі Бухемана ўмовы выхаду Фінляндыі з вайны.
Пасля вайны Лінкаміес быў прысуджаны да 5 з паловай гадоў турэмнага зняволення па абвінавачванні ў ваенных злачынствах. У 1956-1962 быў рэктарам Хельсінкскага ўніверсітэта, і канцлерам універсітэта з 1962 да сваёй смерці.