Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Wilson».
Другі варыянт абазначэння: «E.O.Wilson»
|
Эдвард Осбарн Уілсан (англ.: Edward Osborne Wilson; 10 чэрвеня 1929, Бірмінгем, штат Алабама, ЗША — 26 снежня 2021) — амерыканскі біёлаг, сацыябіёлаг, мірмеколаг, эколаг, пісьменнік, двойчы лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі. Быў прызнаным у свеце экспертам па мурашках і атрымаў мянушку Ant Man.
Уілсан быў названы «бацькам сацыябіялогіі» і «бацькам навукі пра біяразнастайнасць» за яго абарону навакольнага асяроддзя і яго свецка-гуманістычныя і дэістычныя ідэі, якія тычацца рэлігійных і этычных пытанняў.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1969), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1990). Прафесар Гарвардскага ўніверсітэта. Удастоены Нацыянальнага навуковага медаля ЗША (1976) і іншых прэстыжных узгагарод. Аўтар больш за 30 кніг і больш за 430 навуковых артыкулаў, некаторыя з якіх з’яўляюцца найбольш цытаванымі ў гісторыі і выдадзены ў такіх важных навуковых часопісах, як Nature або Science. Яго працы «Character displacement», апублікаваная ў 1956 годзе ў суаўтарстве з Уільямам Браўнам-малодшым, «The Theory of Island Biogeography», падрыхтаваная разам з Робертам Мак-Артурам у 1967 годзе, "Experimental zoogeography of islands: the colonisation of у 1969 годзе разам Дэніэлам Сімберлафам і яго кнігі «The Insect Societies» і «Sociobiology: The New Synthesis» былі ўдастоены ўзнагароды Science Citation Classic, самай значнай узнагароды, якая вызначае найбольш цытуемыя навуковыя працы.
Ён таксама атрымаў больш за 150 прэстыжных узнагарод і медалёў па ўсім свеце, а таксама больш за 40 ганаровых доктарскіх ступеняў. Ён з’яўляеўся ганаровым сябрам больш за 30 сусветна вядомых і прэстыжных арганізацый, акадэмій і інстытутаў. Яго запрашалі чытаць лекцыі ў больш за 100 універсітэтаў і інстытутаў па ўсім свеце. У яго гонар былі названы некалькі відаў жывёл.
У 1995 годзе часопіс Time назваў яго адным з 25 самых уплывовых людзей Амерыкі, а ў 1996 годзе міжнароднае даследаванне ўключыла яго ў лік 100 самых уплывовых вучоных у гісторыі.
Зноскі
- ↑ Edward O. Wilson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ E. O. Wilson // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Zimmer C. E.O. Wilson, a Pioneer of Evolutionary Biology, Dies at 92 / J. Kahn — Manhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2021. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 27 снежня 2021.
- ↑ Trott B. E.O. Wilson, naturalist dubbed a modern-day Darwin, dies at 92 — Рэйтэрс, 2021. Праверана 27 снежня 2021.
- 1 2 3 4 5 6 7 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ https://www.leopoldina.org/en/members/list-of-members/member/192/ Праверана 24 мая 2019.
- ↑ http://www.nasonline.org/member-directory/members/49051.html Праверана 24 мая 2019.
- ↑ https://www.linnean.org/our-fellows/royal-patrons-and-honorary-fellows Праверана 24 мая 2019.
- ↑ https://www.amacad.org/person/edward-o-wilson Праверана 24 мая 2019.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Fellows Directory