Эда[1] (яп.: 江戸 — «дзверы ў заліў», «эстуарый») — старая назва Токіа, сучаснай сталіцы Японіі, да 1868 года. Цяпер так называюць старую цэнтральную частку Токіа паблізу замка Эда.
Гісторыя
Першая згадка пра Эда датуецца 1457 годам, калі мясцовы уладальнік Ода Дакан загадвае узвесці ля берагоў сучаснага Такійскага заліва невялікі замак у рыбацкім пасёлку Эда[2].
З канца 16 стагоддзя землі Эда ўвайшлі ва ўладанні Такугавы Іэясу, які ў 1603 годзе заснаваў тут сёгунат. На працягу ўсяго перыяду Эда (1603—1867) горад іграў ролю палітыка-адміністрацыйнага цэнтру Японіі, хоць і саступаў па статусу сталіцы Кіёта. За час свайго існавання Эда ператварыўся з маленькага паселішча ў адзін з найбуйнейшых гарадоў свету з насельніцтвам больш аднаго мільёна чалавек (1721 г.).
Эда быў падзелены на два вялікіх жылых масівы. У цэнтры горада ўзвышаўся замак сёгунаў Такугава, на захад ад якога прасціраліся сядзібы самураяў. На ўсходзе, ўздоўж ракі Сумідагава і прызамкавых рвоў шчыльна ўціскаліся дамы простага люду — мяшчан і купцоў.
Пры рэстаўрацыі Мэйдзі (1868) рэзідэнцыя імператара была перамешчаная ў Эда, а сам горад атрымаў новую назву «Токіа» (東京, "ўсходняя сталіца ").
У 1943 годзе Токіа абвешчаны афіцыйнай сталіцай краіны.

Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эда
- Welcome to Edo Архівавана 12 ліпеня 2007. (англ.)
- Карта Эда (1844—1848) (англ.) University of Texas, Austin
- Афіцыйны сайт музея Эда-Токіа (англ.) (яп.)