Эва Астроўская | |
---|---|
Ewa Maria Ostrowska | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы |
Brunon Zbyszewski Nancy Lane |
Дата нараджэння | 24 снежня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 ліпеня 2012 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, журналіст |
Гады творчасці | 1965—2012 |
Мова твораў | польская |
Узнагароды |
Прэмія Міжнароднай кніжнай палаты для моладзі (International Board on Books for Youngsters), 1988 Прэмія Старшыні Савета міністраў Польшчы. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эва Марыя Астроўская (польск.: Ewa Maria Ostrowska; 24 снежня 1938, Вілейка — 12 ліпеня 2012, Вежбіны, Польшча) — польская пісьменніца, журналістка.
Біяграфія
Нарадзілася перад самым пачаткам Другой сусветнай вайны ў Вілейцы.
З пачаткам вайны апынулася ў бабулі і дзядулі Браніслава і Вітольда Кандрацкіх у Ляндварове ля Вільні. Бацька загінуў у Катыні.
Пасля вайны жыла ў Лодзі. Навучалася сацыялогіі ў Лодзьскім універсітэце.
Вядомая як аўтар шматлікіх аповесцяў, пераважна на сямейныя тэмы. Выдавала таксама кніжкі для дзяцей і моладзі, трылеры, дэтэктывы. За кнігу “Што чутно за гэтымі дзвярыма” (Co słychać za tymi drzwiami) атрымала Прэмію Міжнароднай кніжнай палаты для моладзі (International Board on Books for Youngsters – 1988). Лаўрэат прэміі Старшыні Савета міністраў Польшчы за кнігі для дзяцей і моладзі.
Яе кнігі перакладаліся на чэшскую, славацкую, венгерскую і рускую мовы[1].
Зноскі
- ↑ «Эва Астроўская: пісьменніца, якая не баялася жыцця» Архівавана 5 сакавіка 2016. // Рэгіянальная газета
Спасылкі
- Spotkanie w Łodzi(недаступная спасылка)