Кінескоп (ад грэч. Kínesis — рух і skopéo — гляджу[1]) — электронна-прамянёвая трубка (электронна-прамянёвы прыбор), які пераўтварае электрычныя сігналы ў светлавыя. Шырока ўжываецца ў наладцы тэлевізараў, да 1990-х гадоў выкарыстоўваліся тэлевізары выключна на аснове кінескопа. У назве прыбора адбілася слова «кінетыка», што звязана з рухомымі фігурамі на экране.
Асноўныя часткі:
- электронны катод, прызначаны для фарміравання электроннага промня, у каляровых кінескопах і шматшляхавых асцылаграфічнай трубках аб'ядноўваюцца ў электронна-аптычны пражэктар;
- экран, пакрыты люмінафорам — рэчывам, якое свеціцца пры трапленні на яго пучка электронаў;
- Адхіляльная сістэма, кіруе промнем такім чынам, што ён фармуе патрэбны малюнак.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.651
Спасылкі
- Кинескоп (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.