Ы.Ы.Ы. | |
---|---|
Жанры | эксперыментальны рок[d] і панк-рок |
Гады | 1989 — 1993 |
Краіна | Беларуская ССР |
Горад | Мінск |
Мовы песень | руская |
Склад |
Ы.Ы.Ы. — мінскі рок-гурт, створаны Васілем Шугалеем у 1989 годзе.[1]
Гісторыя
Створаны паэтам Васілем Шугалеем ў 1989 годзе пасля яго вяртання ў Мінск з падарожжаў па Маскве і Ленінградзе. Першае выступленне маладога калектыва ў складзе чатырох чалавек адбываецца ў Магілёве падчас першага рок-фестывалю «Рок-сырок», дзе ён нечакана займае другое месца пасля сэту з трох песень (першымі сталі «Би-2»). Пасля фестывалю з’явіўся крытычны артыкул у беларускай прэсе: «Новы жанр — рок-клоўн Вася Шугалей з гуртом «Ы.Ы.Ы.», аднак гурт — занадта гучна сказана, ёсць толькі некалькі музыкаў, якія кепска падыгрываюць В. Шугалею». Два наступныя гады Шугалей спрабаваў сфарміраваць стабільны склад гурта, які ў выніку дасягаў 15 чалавек і ўключаў, акрамя традыцыйных рок-інструментаў, трамбон, трубу, саксафон, ударныя і некалькі дзяўчын на бэк-вакале. Найбольшую вядомасць з творчасці гурта ў той час атрымала песня «Бу-бу». Асноўнай тэмай творчасці стала любоўная тэматыка, стыль гурта з лёгкай рукі беларускага рок-крытыка называўся «клоўн-рокам». Журналіст Арцемій Троіцкі вызначыў стыль калектыва, як «пата-рок» (ад слова «паталогія»).
Гурт удзельнічаў у навагоднім эфіры на Цэнтральным тэлебачанні 31 снежня 1990 года. Прыняў удзел у здымках ў культавай «Праграмы „А“» у 1991 годзе. У 1991 годзе гурт запісвае свой першы альбом «Только для девочек» (бел.: Толькі для дзяўчынак). Восенню гурт выступае на фестывалі «Будь спок», які праводзіў Магілёўскі рок-клуб у залі магілёўскага тэатра лялек.
У выніку творчых пошукаў Шугалея адбываецца распад гурта і збор новага складу. У 1993 годзе калектыў рыхтуе новую праграму адмыслова для выступу на кішынёўскім рок-фестывале «Рок-индепендент», якая цалкам увайшла ў новы альбом гурта «Зелёное золото» (бел.: Зялёнае золата). Пасля гэтага гурт спыняе сваё існаванне, Шугалей пачынае займацца прадзюсінгам (працуе з гуртамі «Ляпіс Трубяцкі», «Запрещённые барабанщики», «Жуки»).
7 сакавіка 2004 года Васіля Шугалея забілі ў маскоўскай кватэры. Былыя музыкі гурта ў 2005 годзе аднавілі альбом «Зелёное золото», які так і не пабачыў свет у 1993 годзе. Замест вакалу Шугалея на дыску запісаны голас Змітра Вайцюшкевіча. У 2010 годзе Павел Юрцэвіч ініцыяваў, запісаў і выпусціў патройны альбом памяці Васіля Шугалея — «Ы.Ы.Ы. Васька — Ж.Ы.В.!». 4 лістапада 2011 года гурт «Ы.Ы.Ы.» даў першы за 18 гадоў канцэрт у мінскай галерэі «Ў» на адкрыцці выставы графічных работ Васіля Шугалея. У якасці вакалістаў выступіў лідар гуртоў «Петля Пристрастия» і «Кассиопея» Ілля Чарапко-Самахвалаў, а таксама Аляксандр Памідораў.[2]
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- «Только для девочек» (1991)
- «Зелёное золото» (1993)
Трыб’юты
- «Ы.Ы.Ы. Васька — Ж.Ы.В.!» (2010)
Склад
Крытыка
Гурт «Ы.Ы.Ы.» некаторыя памылкова называюць першымі рэальнымі панкамі краіны. Так, музыкі гурта раздзяўбаі былі яшчэ тыя, — што ў музыцы, на сцэне, вуліцы. Але стылістычна творчасць калектыва наўрад ці можна змясціць у нейкую адну канву. Айчынныя протапанкі? Ну, можа быць. Пры ўсім тым, што тэксты песень гурта «Ы.Ы.Ы.» заўсёды былі аб чыстым, прыгожым, сапраўдным, адданым каханні да той адзінай, для герояў кампазіцый, дзяўчыны. Хай гэта камусьці і падасца дзіўным. музычны журналіст Алег Клімаў |
Зноскі
- ↑ Группа «Ы.Ы.Ы.» (руск.)(недаступная спасылка). Рок-группы СССР. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
- ↑ Тройной мультимедийный диск от «Ы.Ы.Ы.» (руск.). experty.by (6 студзеня 2010). Праверана 10 кастрычніка 2019.
Літаратура
- Бу-Бу(руск.) // Парус : часопіс. — 1991. — № 5—6.
- Заметки о минской рок-группе Ы.Ы.Ы.(руск.) // Свистопляс : часопіс. — чэрвень 2000. — № 2.