Сяло
± | ||||||||||||||||||
Ытык-Кюёль (руск.: Ытык-Кюель, якуцк.: Ытык-Күөл) — сяло ў Расійскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр Татцінскага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція). Размешчана на рацэ Тата. У цэнтры сяла возера Ытык-Кюёль (Свяшчэннае возера). Насельніцтва 7023 чал. (2010). Ад Якуцка знаходзіцца: наземным шляхам 256 км, паветраным 255 км. У сяле 2 сярэднія, музычная, спартовая школы, гімназія імя А. Е. Мардзінава, Літаратурна-мастацкі музей-запаведнік «Таата», народны тэатр, дзейнічае тэлестудыя «Таата», выпускаецца газета «Таата», маюцца помнікі Э. Пякарскаму і Ф. М. Ахлопкаву.
Літаратура
- Ытык-Кюель. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 92.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.