Шэфкет Верладжы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
алб.: Shefqet Vërlaci | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ахмет Зогу | ||||||
Пераемнік | Iliaz Vrioni[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Kostaq Kota[d] | ||||||
Пераемнік | Mustafa Merlika-Kruja[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 снежня 1877
|
||||||
Смерць |
21 ліпеня 1946 (68 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шэфкет Бей Верладжы (алб.: Shefqet Bej Verlaci; 15 снежня 1877 — 21 ліпеня 1946) — албанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Албаніі ў 1924 годзе і падчас італьянскай акупацыі з 1939 па 1941 год.
Біяграфія
Шэфкет Верладжы нарадзіўся ў сям’і сярэдняга албанскага землеўладальніка, калі Албанія яшчэ знаходзілася пад уладай туркаў.
Да пачатку 20-ых гадах Верладжы стаў найбуйнейшым землеўладальнікам Албаніі, лідарам Кансерватыўнай Прагрэсіўнай партыі, супрацьстаяў любым спробам зямельнай рэформы.
У канцы 1922 года вядомы албанскі палітык Ахмет Зогу ажаніўся з дачкой Верладжы, і дзякуючы падтрымцы апошняга стаў прэм’ер-міністрам Албаніі.
У пачатку 1924 года Зогу саступіў пасаду прэм’ер-міністра самому Верладжы з-за фінансавага скандалу і выкрыцця ўдзелу Зогу ў спробе замаху. Верладжы ўступіў на пасаду 5 сакавіка 1924 года і займаў яе да чэрвеня 1924 года, пасля чаго збег у Італію. Пры дыктатуры Фана Нолі быў завочна прысуджаны да смерці з канфіскацыяй усёй маёмасці.
У 1928 яго зяць Зогу становіцца каралём Албаніі, а затым разводзіцца з дачкой Верланджы. З гэтага моманту паміж палітыкамі разгараецца варожасць.
Увесну 1939 г. Італія акупуе Албанію. Італьянцы пачынаюць фармаваць марыянеткавы ўрад, на чале якога становіцца Верладжы. 12 красавіка ён у другі раз заступае на пасаду прэм’ер-міністра. Абапіраючыся на італьянскую падтрымку, запатрабаваў ўключэння ў склад Албаніі населеных албанцамі зямель Югаславіі (Косава) і Грэцыі.
У снежні 1941 года ён сышоў у адстаўку.
У 1945 Албанія была вызвалена ад акупацыі партызанамі Народна-вызваленчай арміі, якія неўзабаве пачынаюць паляванне на палітыка. Верланджы змог збегчы ў Швейцарыю, дзе яго хавалі мясцовыя ўлады.
Шэфкет Верладжы памёр у Цюрыху ў 1946 годзе, пахаваны на пратэстанцкіх могілках у Рыме.
Зноскі
Спасылкі
- Shefqet Bej Verlaci(недаступная спасылка) (алб.)
- История Албании—Вторая мировая война (руск.)