Scotland

Шэтландскія астравы
Shetland Islands

Геаграфія
КраінаВялікабрытанія
РэгіёнШатландыя
Адм. цэнтрЛеруік
Плошча 1466 км² (12-е месца)
Код ISO 3166 GB-ZET
[[Выява:|250px|274x400px|frameless]]

Дэмаграфія
Насельніцтва (2007) 22 000 чал. (31-е месца)
• Шчыльнасць 15 чал./км²
Сайт абласнога Савета
Старонка па тэме на Вікісховішчы

Шэтла́ндскія астравы (англ.: Shetland Islands, ад нарв.: Hjaltland, літаральна «зямля поні» або «зямля авечак») — архіпелаг на паўночным усходзе ад Шатландыі. Архіпелаг ляжыць таксама на паўночны ўсход ад Аркнейскіх астравоў, у 270 км на паўднёвы ўсход ад Фарэрскіх астравоў і з’яўляецца пунктам падзелу Нарвежскага і Паўночнага мора.

Агульная плошча — 1466 км², з якіх 967 км² прыпадае на «Галоўны востраў», Мейнленд.

Астравы складаюць адну з 32 абласцей Шатландыі. Шэтланды таксама складаюць выбарчую акругу на выбарах у Шатландскі парламент.

З больш за сотні астравоў заселены толькі дванаццаць — Анст, Бара, Брэсей, Вайла, Ел, Макл-Ро, Мейнленд (галоўны востраў, на якім размешчаны Леруік, адміністрацыйны цэнтр астравоў), Папа-Стур, Трондра, Уэлсей, Фетлар і Фула.

Геаграфія

Клімат

Клімат на Шэтландах марскі субарктычны, умераны з-за ўплывы цёплых вод Атлантыкі. Тэмпература вады ад 5 °C у сакавіку да 13-14 °C у канцы жніўня. Аднак лета халаднаватае, і рэдка тэмпература перавышае 21 °C. Рэкорд сярэднямесячнай тэмпературы быў устаноўлены ў жніўні 1947 г — 17,2 °C. Аднак улетку 2008 года неаднаразова фіксаваліся тэмпературы звыш 20 °C.

У цэлым клімат пахмурны і вільготны з ападкамі (больш 1 мм) на працягу 200 дзён у годзе. У Леруіке гадавыя ападкі складаюць у сярэднім 1238 мм, з пікам у лістападзе і снежні, калі выпадае да чвэрці гадавой нормы. Мінімум ападкаў прыпадае з красавіка па жнівень, хоць ніколі месячныя ападкі не бываюць менш за 50 мм. Снегапад магчымы ў любы час з ліпеня да пачатка чэрвеня, хоць звычайна снег не ляжыць больш дня. Туман магчымы ўлетку на большай частцы астравоў, з-за астуджэння морам паўднёвых вятроў.

Паўночнае становішча астравоў забяспечвае вялікую змена даўжыні светлавога дня на працягу года — ад 3 гадзін 45 мін. падчас зімовага сонцастаяння да 23 гадзін падчас летняга, са змярканнем у астатні час дня. Аднак вільготнасць клімату забяспечвае перавагу пахмурнага надвор’я ўвесь час, таму лік светлавых гадзін дасягае толькі 1065, гэта значыць 25 % усяго дзённага часу.

Сярэдні максімум самага халоднага месяца 4.9 °C (люты)
Сярэдні максімум самага цёплага месяца 14 °C (жнівень)
Дні з замаразкамі 33 дня
Штогадовыя ападкі 1037 mm
Дні са снегападамі 60 дзён
Лік дажджлівых дзён 285 дзён

[1]

Ландшафт

Берагі астравоў парэзаны глыбокімі цяснінамі, званымі мясцовымі жыхарамі «voes». Гэтыя залівы нагадваюць нарвежскія фіёрды. Для Шэтландскіх астравоў тыповы голыя пагорыстыя раўніны і плато (вышынёй да 450 метраў над у.м.). На астравах практычна не сустракаюцца дрэвы, бо яны не ў стане супрацьстаяць вятрам, якія увесь час дзьмуць. Ландшафт ствараюць узгоркі і пашы, парослыя невысокай цвёрдай травой.

Культура

Сцяг Шэтландскіх астравоў

Астравы ў літаратуры

Вальтэр Скот «Карсар»

Шэран Болтан «Ахвярапрынашэнне»

Эканоміка

Адміністрацыйны падзел

Зноскі

  1. Shetlands tourist agency climate page Архівавана 7 сакавіка 2007., accessed 19 April 2007

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.