Вёска
Шэйпічы
Шэйпічы ў 2005 г.
Шэйпічы ў 2005 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
53°52′02,30″ пн. ш. 27°35′00,50″ у. д.
Шэйпічы на карце Беларусі ±
Шэйпічы (вёска, Мінск) (Беларусь)
Шэйпічы (вёска, Мінск)
Шэйпічы (вёска, Мінск) (Мінск)
Шэйпічы (вёска, Мінск)

Шэ́йпічы, Шэ́пічы — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.

Назва

Назва іменнага паходжання, ад балцка-літоўскага антрапоніма тыпу Šeipys. Адпаведнае прозвішча (як і вытворнае ад яго патранімічнае Šeipūnas) вядомае ў сучаснай літоўскай антрапаніміі. Звязваецца з літоўскім šeipuoti, šieptis «шчэрыцца, шчэрыць зубы (пасміхаючыся, смеючыся), зубаскаліць», антрапонім быў іменем-мянушкай са значэннем «Скалазуб»[1].

Ніжэй па Свіслачы, за 5 км ад Шэйпічаў, таксама была вёска Бугрымаўка (на карце 1797 года, цяпер у складзе Мінска, працяг вуліцы Дворышчы). Яе назва таксама іменнага паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Bug-rim'as[2].

Назва Шэйпічы верагодна другаснага паходжання. Пад Ваўкавыскам ёсць (каля Ружанаў) вёска Шэйпічы. На «ваўкавыскі» кірунак паказвае тапонім Ваўкавыск пад Мінскам (за Смілавічамі).

Таго ж іменнага паходжання на тэрыторыі сучаснага Мінска і былыя вёскі Сморгаўка, Траскоўшчына, Лабуншчына (у Каменнай Горцы, цяпер не існуе). Існуюць балцка-літоўскія антрапонімы Traskus, Šeipys, Bugrimas, Labūnas.

Гісторыя

У 1492—1506 гадах вялікі князь Аляксандр Ягелончык дараваў сяло Шэйпічы Абраму Езафовічу. У 1507 годзе вялікі князь Жыгімонт I Стары пацвердзіў сяло Шэйпічы старосце Смаленскага места і менскаму войту Абраму Езафовічу[3]. У 1557 годзе сяло, дзяржаўная ўласнасць. У 1667 годзе маёнтак, шляхецкая ўласнасць[4].

У 1800 годзе вёска ў Мінскім павеце, дзяржаўная ўласнасць, 7 двароў, 19 жыхароў[4]. У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета; 6 двароў, 52 жыхары. З 1934 года ў Менскім раёне. У 1940-я — 1950-я гады побач вырас аднайменны пасёлак нелегальнай забудовы. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Ленінскі раён[5]. Бальшыня вясковай забудовы захавалася на вуліцы Шэйпічы[6].

У 2016 годзе зацверджаная назва Шэйпічы для праектаванай станцыі чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна на скрыжаванні вуліц Пляханава і праспекта Ракасоўскага[7]. Аднак пазней ад гэтай станцыі адмовіліся, змяніўшы схему лініі на кальцавую.

Шэйпічы ў 2009 годзе
Шэйпічы ў 2009 годзе

Зноскі

  1. Lietuvių pavardžių žodynas. pavardes.lki.lt. Праверана 17 лістапада 2023.
  2. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 80 (Bug-), 129 (Rim-).
  3. Груша А. І., с. 58.
  4. 1 2 Памяць 1998, с. 631.
  5. Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 442.
  6. Сацукевіч І. І., с. 4.
  7. «Шэйпічы», «Друкарская» — зацвердзілі назвы новых станцый мінскага метро. euroradio.fm (30 ліпеня 2016). Праверана 3 чэрвеня 2017.

Літаратура

  • Шэйпічы // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
  • Шепичи // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. 70 000 экз.
  • Груша А. І. Ваколіцы Менска іх іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска) : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.].. — Мінск: Беларуская навука. — С. 50—89. — 564 с. — ISBN 978-985-08-1497-5.
  • Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
  • Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.