Шышняк | ||||||||||||||||
Myriophyllum aquaticum | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Myriophyllum L. (1753) | ||||||||||||||||
|
Шышняк[3] (Myriophyllum) — род кветкавых раслін сямейства сланаягаднікавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды: шышняк каласавы, ці каласісты (Myriophyllum spicatum) і шышняк мутоўчаты, ці шышняк кальчаковы (Myriophyllum verticillatum). Трапляюцца ў рэках, азёрах, старыцах на глыбіні да 2 метраў, часта ўтвараюць зараснікі.
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцябло трубчастае, галінастае, аблісцелае. Лісце перыста-раздзельнае, рэдка суцэльнае, кальчаковае. Кветкі дробныя, белаватыя, ружаватыя, у рэдкіх верхавінкавых каласках, якія выступаюць з вады. Плод распадаецца на 4 касцянкі. Корм для рыб і птушак. Некаторыя віды вырошчваюць у акварыумах.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.