Прынцып вымярэння шырыні каляі
Шырыня каляі, у параўнанні

Шырыня каляі — у чыгуначным транспарце, — адлегласць паміж унутранымі гранямі галовак двух паралельных рэек, якія складаюць чыгуначную каляю (або чыгуначны пуць).

З-за розных прычын шырыня каляі на розных чыгунках у розных краінах розная. Гэта стварае пэўныя перашкоды транспарціроўцы грузаў і перавозцы пасажыраў па чыгунках.

Для пераадолення гэтага ўжываць:

  • перагрузку грузаў (перасадку пасажыраў) з рухомага складу прызначаных для адной каляі, у вагоны прызначаныя для іншай каляі;
  • перастаноўка вагонаў на вагонныя каляскі, прызначаныя для руху па вызначанай каляі;
  • розныя рассоўныя колавыя пары.

У гэтых мэтах на стыковачных пунктах, а часта і на дзясяткі кіламетраў у абодва бакі разам могуць быць чыгуначныя калеі рознай шырыні або сумешчаныя двайная каляя.

Каляя чыгунак краін былога СССР, Манголіі і Фінляндыі

З сярэдзіны XIX ст. стандартам на чыгунках Расійскай імперыі, пазней СССР і Фінляндыі, а пасля і Манголіі, была выбрана шырыня каляі 1524 мм (5 англійскіх футаў). З мая 1970 года да пачатку 1990-х гадоў чыгункі СССР былі пераведзены на каляіну 1520 мм. Гэта было зроблена каб павялічыць стабільнасць каляя пры эксплуатацыі грузавых цягнікоў.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.