Шырокаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Шырокае
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 1 045
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Шыро́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Шырокае.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Ліпскі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ліпа. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Лугініцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 8 снежня 1966 года ў склад Акцябрскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Баявы, Волкаў, Гарадзец, Герой, Зацішша, Ліпа, Лугінічы, Лук’янаў, Новая Ліпа і Уютны), наўзамен у склад сельсавета з Акцябрскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Аляксандраўка, Краснагорск, Міхалёўка і Чараты), цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Шырокі, сельсавет перайменаваны ў Шырокаўскі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шырокаўскага сельсавета 17 населеных пунктаў[2]. 20 верасня 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Забалоцкага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Забалоцце, Харошаўка, пасёлкі Кучынск і Мікольск)[3].

Склад

У склад Шырокаўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1996 года — вёска Андрэеўка, да 1998 года — пасёлкі Салаўёў і Новы Свет, да 2005 года — пасёлак Мікольск.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1082 чалавекі[4], з іх 89,1 % — беларусы, 8,9 % — рускія, 1,7 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.