Вёска
Шыркі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
54°01′07″ пн. ш. 31°23′36″ у. д.
Насельніцтва
  • 68 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246812061
Шыркі на карце Беларусі ±
Шыркі (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Шыркі (Мсціслаўскі раён)
Шыркі (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Шыркі (Мсціслаўскі раён)

Шы́ркі[1] (трансліт.: Šyrki, руск.: Ширки) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета.

Гісторыя

У 1811 г. вёска, 40 двароў, 107 жыхароў, у Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, уласнасць памешчыка Стахоўскага, які меў тут 649 дзесяцін зямлі і вадзяны млын.У 1883 г. 25 двароў, 128 жыхароў. Акрамя зямляробства частка насельніцтва займалася сталярным промыслам. У 1897 г. 35 двароў, 243 жыхары. У 1909 г. у вёсцы 40 двароў, 279 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 2 жыхары (належаў барону фон Корфу).

У 1925—1954 гадах цэнтр Шыркаўскага сельсавета.

Курган за 0,5 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Віскаўшчына, за ракой Кашанкай (вышыня — 1,5 м, дыяметр — 10 м) адкрыў і абследаваў у 1978 г. М. А. Ткачоў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.