Горад
![]()
Шырвінтас на карце Літвы ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Шырвінтас (літ.: Širvintos, традыцыйная беларуская назва — Шырвінты, польск.: Szyrwinty) — горад у цэнтральнай Літве. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шырвінтаскага раёна Вільнюскага павета. Насельніцтва складае каля 7,2 тыс. чалавек. Горад знаходзіцца за 50 км ад Вільнюса. Шырвінты адносяцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.
Гісторыя
Першыя ўспаміны аб Шырвінтах адносяцца да 1475 года, калі тут быў пабудаваны першы касцёл. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Шырвінты апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Пасля таго як паз Шырвінты прайшоў паштовы тракт Вільня — Вількамір у 1879 годзе тут была заснавана паштовая станцыя.
У снежні 1920 года ў наваколлі Шырвінтаў прайшлі баі войскамі літоўцаў і палякаў, якія ўжо занялі Вільню. Пасля гэтага Шырвінты знаходзіліся ў нейтральнай зоне паміж Літоўскай Рэспублікай і Польшчай, але потым увайшлі ў склад Літвы. У 1940 годзе паселішча ўвайшло ў склад СССР.
З 1950 года Шырвінтас атрымаў статус горада і стаў цэнтрам раёна.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шырвінтас
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.