Шыман Караль Агінскі
Герб «Агінскі»
Герб «Агінскі»
Мечнік вялікі літоўскі
1679 1687
Папярэднік Юрый Тызенгаўзен
Пераемнік Мікалай Францішак Агінскі
Ваявода мсціслаўскі
1687 1688
Папярэднік Ян Агінскі
Пераемнік Аляксандр Ян Масевіч

Нараджэнне каля 1625
Смерць 3 ліпеня 1694(1694-07-03)
Месца пахавання
Род Агінскія
Бацька Самуэль Леў Агінскі
Маці Соф'я з Білевічаў
Жонка Тэадора з Корсакаў
Тэрэза Ясянецкая
Дзеці

Шыман Караль Агінскі (каля 1625 — 3 ліпеня 1694[1]) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч. Падкаморы віцебскі (з 1654), вялікі мечнік літоўскі (1679—1687), ваявода мсціслаўскі (1687—1688).

Біяграфія

Са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Самуэля Льва і Соф’і з Білевічаў.

У 1641—1655 гадах навучаўся ва ўніверсітэце Франекера ў Галандыі, дзе на лацінскай мове выдаў кнігу пра паводзіны пры двары. У Галандыі ж ажаніўся з Т. Стаакман, якая неўзабаве па прыездзе ў Літву пакінула яго і вярнулася дадому.

У 1654 годзе атрымаў урад падкаморага віцебскага. Пасля захопу 22 лістапада 1654 года Віцебска расійскім ваяводам Шарамецьевым, разам з бацькам пераехаў у Вільню. У 1660 годзе далучыўся да войска вялікага гетмана літоўскага Вінцэнта Гансеўскага. У 1660—1663 гадах як паручнік удзельнічаў у вайсковых аперацыях. Пасля вяртання паводле Андрусаўскага перамір’я Віцебска ў склад Рэчы Паспалітай, застаўся на ўрадзе падкаморага.

Валодаў Еўем і Лёзнам. У 1690 годзе атрымаў спадчыну стрыечнага брата Марцыяна Аляксандра.

У шлюбе з Тэадорай Корсак меў сыноў Багуслава Казіміра, Марцыяна Міхала і 2 дачок. У шлюбе з Тэрэзай Войнай-Ясянецкай — сына Аляксандра.

Сябар Віленскага праваслаўнага Святадухаўскага брацтва[2]. У 1680 годзе перайшоў у каталіцтва. Быў фундатарам Віленскага касцёла кармелітаў босых, дзе і пахаваны.

Зноскі

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.