Горад
![]()
Шылале на карце Літвы ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||
Шылале (літ.: Šilalė) — горад на захадзе Літвы, знаходзіцца ў Таўрагскім павеце.
Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Насельніцтва складае каля 6 тыс. чалавек.
Гісторыя
Упершыню паселішча ўзгадваецца ў пачатку XVI стагоддзя. З 1522 года тут праходзілі кірмашы, у 1533 годзе тут быў пабудаваны першы касцёл (згарэў у 1769 годзе). У 1660 годзе Шылале атрымаў гандлёвы прывілей. У XVIII — XIX стагоддзях паселішча належала Пілсудскім і Білевічам.
У канцы ХІХ стагоддзя у паселішчы дзейнічала пошта, млын, аптэка, лютэранская і народная школы. У 1916 годзе пажарам было знішчана большасць пабудоў. У 1919 годзе Шылале ўвайшлі ў склад Літоўскай Рэспублікі. У 1940 годзе трапіў у склад СССР. Пасля Другой сусветнай вайны Шылале ў 1952 годзе атрымаў гарадскія правы, а герб у 2001 годзе.
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шылале