Шчэрбінскі Мох — балота нізіннага (61 %), вярховага (28 %) і мяшанага (11 %) тыпаў на поўначы Дубровенскага раёна, у вадазборы р. Вярхіта. Плошча балота складае 1,4 тысяч га, у межах прамысловага паклада 1,3 тысяч га. Глыбіня торфу да 7 м, сярэдняя 3,4 м, ступень распаду 28 % (нізінны), 24 % (мяшаны), 20 % (вярховы), попельнасць адпаведна 7,6 %, 4,9, 3,3 %. На 1984 год запасы торфу складалі каля 2,3 млн т. На балоце ёсць падсцілачны торф, на асобных участках — сапрапель магутнасцю да 1,5 м. На 0,7 тыс. га здабыча торфу на паліва. На неасвоенай тэрыторыі пераважае рэдкі хваёвы лес.
Літаратура
- Шчэрбінскі Мох. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.