Шчокіна
| ||||||||||||||||||||
Шчокіна — горад (з 1938) у Тульскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Шчокінскага раёна. Размешчаны за 25 км на поўдзень ад цэнтра Тулы, чыгуначная станцыя на лініі Тула — Арол. Насельніцтва (на 2014 год) — 58531 чалавек.
Гісторыя
Паселішча заснавана ў 1870 годзе. У 1932 годзе пасёлак пры станцыі Шчокіна становіцца цэнтрам Шчокінскага раёна Маскоўскай вобласці (з 1937 года ў Тульскай вобласці). 1 ліпеня 1934 года быў утвораны працоўны пасёлак Шчокіна. У яго склад уключаны пасёлкі Новая Колпна і Сацыялістычны, населеныя пункты пры керамічным і кіслотатрывальным заводзе і пры чыгуначнай станцыі Шчокіна. 27 лістапада 1938 года рабочы пасёлак ператвораны ў горад Шчокіна. 18 ліпеня 1950 горад Шчокіна аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання. З 2006 года горад увайшоў у склад Шчокінскага раёна як муніцыпальнае ўтварэнне (гарадское паселішча) «горад Шчокіна».
Вядомыя асобы
- Таццяна Міхайлаўна Ледаўская (нар. 1966), савецкая і беларуская лёгкаатлетка, спецыялізавалася ў спрынце і бар’ерным бегу, чэмпіёнка свету і алімпійская чэмпіёнка.