Шчаўевая кіслата | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₂H₂O₄ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 205-634-3 |
SMILES | |
RTECS | RO2450000 |
ChemSpider |
Шчаўевая кіслата[1] НООССООН — двухасноўная лімітавая карбонавая кіслата. Належыць да моцных арганічных кіслот. Валодае ўсімі хімічнымі ўласцівасцямі, характэрнымі для карбонавых кіслот. Солі і эфіры шчаўевай кіслаты называюцца аксалатамі.
Бясколерныя крышталі, якія добра раствараюцца ў вадзе.
У прыродзе змяшчаецца ў шчаўі, кісліцы, карамболі, шпінаце і некаторых іншых раслінах у вольным выглядзе і ў выглядзе аксалатаў калію і кальцыю. Упершыню шчаўевая кіслата сінтэзавана ў 1824 годзе нямецкім хімікам Фрыдрыхам Вёлерам з дыцыяну.
Атрутная, асабліва яе дыхлорангідрыд — аксалілхларыд[1].
Выкарыстанне
Шчаўевая кіслата выкарыстоўваецца ў якасці пратравы пры фарбаванні, для адбельвання саломы, вырабу чарніла, арэхавага і чырвонага дрэва, паліроўкі металаў, ачысткі ўрану ў аналітычнай хіміі[1].
Гл. таксама
Заўвагі
Літаратура
- Шчаўевая кіслата // Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 272. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
- Толкачевская Н. Ф. ЩАВЕ́ЛЕВАЯ КИСЛОТА́ (этандиновая кислота) // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — Т. 27: Хлоракон — Экономика здравоохранения. — 576 с. — 150 800 экз. (руск.)
- Зефиров Н. С. и др. Химическая энциклопедия. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1998. — Т. 5: Три — Ятр. — 783 с. — ISBN 5-85270-310-9. (руск.)
- Тутурин Н. Щавелевая кислота // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- § 31. Карбонавыя кіслоты. Класіфікацыя (Праверана 10 ліпеня 2023) // Электронны дадатак для павышанага ўзроўню да вучэбнага дапаможніка «Хімія» для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / Пераклад з рускай мовы Л. Б. Сопат. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2019. — ISBN 978-985-599-208-1.
- Садртинова Р. Р. Получение щавелевой кислоты // Проблемы современной науки и образования, 2016. (руск.) (Праверана 10 ліпеня 2023)