Шчаўе | ||||||||||||||||
Шчаўе кіслае (Rumex acetosa) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Rumex L., 1753 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Bucephalora Pau
| ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
|
Шча́ўе (Rumex) — род кветкавых раслін сямейства драсёнавых.
Апісанне
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя і паўкустовыя расліны вышынёй да 120 см. Сцёблы прамыя, разгалінаваныя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, суцэльнае, лінейнае ці стрэлкападобнае. Кветкі дробныя, сабраныя ў мяцёлчатае суквецце. Плод арэшкападобны.
Арэал
Пашыраны ў нетрапічных зонах і ў гарах тропікаў (большай часткай пустазелле), у Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы; у Расіі (у асноўным у Еўрапейскай частцы) каля 70 відаў. На Беларусі найбольш вядомыя шчаўе вераб'інае, або малое, ці шчаўлюк (Rumex acetosella), шчаўе кіслае, або звычайнае (Rumex acetosa), шчаўе конскае (Rumex confertus), шчаўе кучаравае (Rumex crispus), шчаўе лясное (Rumex sylvestris), шчаўе пірамідальнае (Rumex thyrsiflorus). Трапляюцца на лугах, узлесках, травяністых схілах, балотах. Культывуюць садовыя формы і сарты шчаўя кіслага (Rumex acetosa) і шчаўя маршчакаватага (Rumex patientia).
Віды
Спіс асобных відаў:
- Rumex acetosa L. — Шчаўе кіслае, ці Шчаўе звычайнае, ці Кісляніца, ці Шчавей, ці Шчаўнік, ці Шчавель, ці Шчавель праўдзівы, ці Кісліца
- Rumex acetosella L. — Шчаўе вераб’інае, ці Шчаўе малое, ці Шчаўлюк, ці Шчавук, ці Шчаўлюк палявы
- Rumex alpinus L.
- Rumex aquaticus L. — Шчаўе воднае, ці Шчаўе вадзяное, ці Шчаўлюк крынічны
- Rumex confertus Willd. — Шчаўе конскае, ці Лапатнік, ці Конскае шчаўе.
- Rumex crispus L. — Шчаўе кучаравае, ці Шчавель конскі, ці Конскі шчавель
- Rumex halacsyi Rech.
- Rumex hydrolapathum Huds. — Шчаўе прыбярэжнае, ці Карпач, ці Шчавух, ці Шчаў конскі, ці Конскі шчавей
- Rumex longifolius DC. — Шчаўе дамашняе
- Rumex maritimus L. — Шчаўе марское
- Rumex obtusifolius L. — Шчаўе тупалістае, ці Карнач, ці Шчаўлюк вадзяны
- Rumex obtusifolius subsp. sylvestris (Lam.) Celak.
- Rumex patientia L. typus[3] — Шчаўе маршчакаватае, ці Шчаўе шпінатнае
- Rumex pseudonatronatus (Borbas) Borbas ex Murb. — Шчаўе лжэсаланчаковае
- Rumex rossicus Murb.
- Rumex sanguineus L. — Шчаўе крывянае
- Rumex scutatus L.
- Rumex stenophyllus Ledeb.
- Rumex thyrsiflorus Fingerh. — Шчаўе пірамідальнае
- Rumex ucranicus Fisch. ex Spreng. — Шчаўе ўкраінскае
Значэнне
Лекавыя, агароднінныя, кармавыя расліны, многія віды — пустазелле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- 1 2 Звесткі пра род Rumex у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ The Plant List: Rumex
Літаратура
- Траццякоў Дз. Шчаўе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).