Вёска
Шупейкі
Шупейкі на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Шупе́йкі[1] (трансліт.: Šupiejki, руск.: Шупейки) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Баравікоўскага сельсавета.
Гісторыя
У 1926—1927 гадах цэнтр Шупейкаўскага сельсавета.
21 лістапада 1943 года ў ходзе Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі каля вёскі сустрэліся падраздзяленні 37-й гвардзейскай Рэчыцкай стралковай дывізіі 65-й арміі Беларускага фронту і Парыцкі партызанскі атрад імя С. М. Кірава. Каб паскорыць наступленне ў дадзеным раёне, ноччу партызаны пабудавалі мост праз р. Сведзь[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Ішла вайна народная // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / [Уклад. П. П. Рабянок; Рэдкал.: У. Дз. Бурачонак [і інш.]; Мастак Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. — 749, [1] с. — С. 636. — ISBN 985-01-0255-1.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.