Мястэчка
Шумскас
літ.: Šumskas
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Кальвялейская
Каардынаты
54°36′40″ пн. ш. 25°43′20″ у. д.
Ранейшыя назвы
Шумск
Вышыня цэнтра
187 м
Насельніцтва
  • 919 чал. (2011)
Часавы пояс
Шумскас на карце Літвы
Шумскас (Літва)
Шумскас

Шу́мскас[1] (літ.: Šumskas, традыцыйная беларуская назва — Шумск) — мястэчка ў Вільнюскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Кальвялейскай сянюніі. Размешчана на ўсход ад Вільнюса, каля беларуска-літоўскай граніцы. Насельніцтва на 2011 год — 919 чалавек.

Гісторыя

Касцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Шумск упамінаецца ў XVII ст. пад назвай Паляны, калі ён уваходзіў у склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. Пазней мястэчка атрымала назву Шумск у гонар яго ўладальнікаў Шумскіх.

У 1696 годзе Міхал Шумскі збудаваў у Шумску касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

Сядзіба, да 1939 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Шумск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

Каля 1892 года ў Шумску было 10 будынкаў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шумск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Шумск апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: ~1892 год — 106 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 919 чал.

Славутасці

  • Капліца прыдарожная (XVIII ст.)
  • Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1767—1789) у стылі барока
  • Могілкі хрысціянскія, капліца (XIX ст.)
  • Сядзіба Шумскіх (XIX ст.)

Страчаная спадчына

  • Кляштар дамініканцаў (XVIII ст.), зруйнаваны расійскімі ўладамі. У гэтым кляштары ў канцы свайго жыцця быў прыёрам драматург Каятан Марашэўскі.

Галерэя

Вядомыя асобы

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.