![](../I/Staedel-Frankfurt-2013-Ffm-828.jpg.webp)
Штэдэль (ням.: Städel), афіцыйна Штэдэлеўскі мастацкі інстытут і Гарадская галерэя (ням.: Städelsches Kunstinstitut und Städtische Galerie) — мастацкі музей у Франкфурце-на-Майне, адзін з найбольш значных збораў мастацтва ў Германіі.
У музеі зберагаецца больш за 3 000 карцін (каля 900 з якіх у дзейнай экспазіцыі) і 600 скульптур, збор графікі каля 100 000 аркушаў. Сховішчы Штэдэля таксама ўключаюць 600 скульптур, 500 фатаграфій і бібліятэку з 100 000 тамамі.
Калекцыя музея ўключае паміж іншага працы Лукаса Кранаха, Альбрэхта Дзюрэра, Сандра Бацічэлі, Рэмбранта, Яна Вермеера, Клода Манэ, Пабла Пікаса, Эрнста Людвіга Кірхнера, Макса Бекмана, Фрэнсіса Бэкана і Герхарда Рыхтэра.
Гісторыя
Штэдэлеўскі мастацкі інстытут быў заснаваны ў 1816 годзе франкфурцкім банкірам і мецэнатам Ёганам Фрыдрыхам Штэдэлем, які завяшчаў інстытуту свой дом, выстаўленую там калекцыю твораў, а таксама фінансавыя актывы. Мэтай інстытуту было захаванне адкрытай для грамадскасці калекцыі і падрыхтоўка мастакоў у прылучанай мастацкай школе.
У 1833 годзе, пасля ўрэгулявання спрэчак вакол тастаменту Штэдэля, калекцыя была перамешчана ў адмысловы выставачны будынак. У 1878 годзе Штэдэлеўскі мастацкі інстытут зноў пераехаў, на гэты раз на бераг Майна, дзе быў пабудаваны новы будынак для музея, у якім музей размешчаны па сённяшні дзень. Для фінансавай падтрымкі музея выдавец Франкфурцкай Газеты (Frankfurter Zeitung) Леапольд Зонэман (Leopold Sonnemann) заснаваў у 1899 годзе грамадскае аб'яднанне Штэдэлеўскі музей, якое сёння налічвае больш за 6000 членаў.
Падчас Другой сусветнай вайны, музейная калекцыя была схавана ў розных месцах Франкфурта і ў яго ваколіцах. Будынак музея, на рагу якога былі пабудаваныя зенітныя вежы, быў, аднак, сур'ёзна пашкоджаны ў выніку паветраных налётаў. Паваенная рэканструкцыя Штэдэля была завершана ў 1963 годзе.
З 2009 па 2012 год праводзіліся будаўнічыя работы, у выніку якіх будынак музея атрымаў падземнае пашырынне (каля 3000 кв.м. дадатковай плошчы) для прэзентацыі сучаснага мастацтва. Штэдэль быў зноў адкрыты 22 лютага 2012.
Галерэя
Старыя майстры
- Жаночы ідэал, Сандра Бацічэлі, каля 1480
- Мадонна з дзіцём, Янам Хрысціцелем і Святой Лізаветай, Джавані Беліні, пачатак 16 ст.
- Лука Мадонна, Ян ван Эйк, каля 1437/1438
- Ecce Homo, Іеранім Босх, каля 1480/1490
- Партрэт Джорджа Саймана Карнуола, Ганс Гольбейн Малодшы, каля 1535/1540
- Венера, Лукас Кранах Старэйшы, 1532
- Географ, Ян Вермеер, 1669
- Асляпленне Самсона, Рэмбрант ван Рэйн, 1636
Мадэрн
- Хваля, Гюстаў Курбэ, 1869/1870
- Выгляд Франкфурта-на-Майне са Старога моста з боку Заксэнхаўзэна, Гюстаў Курбэ, 1858
- Сняданак, Клод Манэ, 1868
- Гульня у кракет, Эдуард Манэ, 1873
- Музыканты, Эдгар Дэга, 1870/1871
- У канцы сняданку, П’ер Агюст Рэнуар, 1879
- Сабака ў снезе, Франц Марк, 1911
- Гётэ ў Рымскай Кампанье, Ёган Генрых Вільгельм Tышбайн, 1911
Графічная калекцыя
- Эцюд для алтара Св. Себасцьяна, Тыцыян, перад 1522
- Меланхолія, Альбрэхт Дзюрэр, 1514
- П'яны Лот, Рэмбрандт ван Рэйн, 1630/1631
Скульптуры
- Ева, Агюст Радэн, каля 1881
- Како, П’ер Агюст Рэнуар, 1908
- Аголеная дзяўчына, Эрнст Людвіг Кірхнер, 1921
- Вершнік, Артур Фолькман, 1910/11
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Штэдэль
- Афіцыйны сайт