Краіна паходжання | |
---|---|
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Штрудэль (ням.: Strudel, «віхор, варонка, вір») — аўстрыйская мучная страва ў выглядзе рулета са скручанага трубкай ліставога цеста з розным начынкай.
Салодкі штрудэль
Дэсертны штрудэль гатуецца са сметанковага цеста з начынкай з садавіны (яблык), ягад (клубніцы, вішня, брусніцы, маліна, разынкі і т.п.), тварагу (з ваніллю), а таксама з зернямі маку і карыцай або іншымі кампанентамі. Зверху ён можа быць пасыпаны цукровай пудрай.
Падаецца з узбітымі вяршкамі.
Звычайна штрудэль падаюць гарачым[1] з ванільным марожаным і шакаладным сіропам.
Штрудэль цудоўна спалучаецца з лёгкай кавай, напрыклад, латэ, ці гарбатай.
Іншыя віды штрудэля
- бульбяны штрудэль
- мясны штрудэль
- каўбасны штрудэль з крывянкай з салам і квашанай капустай
- штрудэль з ліверам.
Штрудэль у нацыянальных кухнях
Штрудэль папулярны ва ўсіх нямецкамоўных краінах (прычым найбольшае распаўсюджванне атрымалі яблычны, грушавы і вішнёвы), а таксама ў венгерскай, чэшскай і яўрэйскай кухнях.
У грэчаскай кухні ёсць свой аналаг штрудэля — бугаца.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
- Рэцэпты штрудэля па-аўстрыйску Архівавана 23 сакавіка 2013.
- Рэцэпт яблычнага штрудэля
- Рэцэпт штрудэля з гарбузом Архівавана 12 лютага 2013.