Штаты Гернсі (фр.: États de Guernesey, англ.: The States of Guernsey) — парламент кароннага ўладання брытанскай кароны Гернсі, яго будынак размяшчаецца ў Сент-Пітэр-Порце.
Парламент складаецца з 45 выбарных дэпутатаў і 2 прадстаўнікоў Олдэрні.
У каронным уладанні Гернсі няма палітычных партый, усе дэпутаты з'яўляюцца незалежнымі. Кандыдаты абіраюцца дэмакратычным шляхам праз народнае галасаванне. Паседжанні ў Штатах праходзяць кожны месяц акрамя жніўня.[1]
Функцыі дзяржаўнага кіравання ажыццяўляюцца дзесяццю Дэпартаментамі на чале з міністрам.
Гл. таксама
- Штаты Джэрсі — парламент Джэрсі.
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.