Шорты (англ.: shorts ад англ.: short — «кароткі») — разнавіднасць скарочанага адзення для ног.
Шорты могуць служыць у якасці элемента спартыўнага адзення, пляжнага адзення, адзення для адпачынку, дэталлю ўніформы, а таксама часткай нацыянальнага касцюма.
У цяперашні час шорты з'яўляюцца дэталлю адзення для ўсіх узроставых катэгорый.
Класіфікацыя
У адрозненне ад іншых моў, у рускай мове не прынята называць падоўжаныя трусы шортамі. Класіфікацыя шорт у шырокім значэнні гэтага слова адбываецца, у асноўным, па даўжыні.
- Міні-шорты (англ.: hot pants) — самыя кароткія шорты, цалкам адкрываюць сцёгны.
- Класічныя шорты — якія адкрываюць сцёгны на 1/2 або 2/3.
- Бярмуды — строгія шорты ледзь вышэй каленяў, выкананыя з строгіх шчыльных матэрыялаў.
Гл. таксама
- Ледэрхозен — скураныя шорты.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.