Шон Лестэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Seán Lester | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жазеф Луі Ан Авеноль | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 верасня 1888[1] |
||||||
Смерць |
13 чэрвеня 1959 (70 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | Church of Ireland[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат, журналіст, палітык |
Шон Ле́стэр (англ.: Seán Lester; 28 верасня 1888, Карыкфергус, Антрым, Ірландыя, Вялікабрытанія — 13 чэрвеня 1959, Голуэй, Ірландыя) — ірландскі дыпламат і апошні Генеральны сакратар Лігі Нацый (31 жніўня 1940 — 18 красавіка 1946).
Дыпламатычная кар’ера
У 1929 годзе Міністэрствам замежных спраў Ірландыі Лестэр быў накіраваны ў Жэневу ў якасці пастаяннага прадстаўніка Ірландыі ў Лізе Нацый. Ён часта прэзентаваў Ірландыю на пасяджэннях Савета Лігі Нацый замест міністра замежных спраў. Лестэр прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Лігі. Калі Перу і Калумбія спрачаліся адносна горада ў вярхоўях ракі Амазонкі, Лестэр узначаліў камітэт, які знайшоў справядлівае рашэнне па гэтым пытанні. Ён таксама кіраваў работай гэтага камітэта, калі Балівія і Парагвай пачалі вайну за ўладанне вобласці Гран-Чака.
У 1933 годзе Лестэр быў адпраўлены ў Данцыг у якасці Вярхоўнага камісара Лігі Нацый. Вольны горад Данцыг быў арэнай новага міжнароднага крызісу ў адносінах паміж нацысцкай Германіяй і міжнароднай супольнасцю па пытанні польскага калідора і адносінамі Польшчы з Трэцім рэйхам. На працягу гэтага перыяду Лестэр неаднаразова пратэставаў супраць пераследаў і дыскрымінацыі яўрэяў.
Лестэр вярнуўся ў Жэневу ў 1937 і стаў намеснікам Генеральнага сакратара Лігі Нацый. У 1940 годзе яго абіраюць Генеральным сакратаром Лігі. Лестэр заставаўся ў Жэневе на працягу ўсёй вайны. У 1946 годзе ён кіраваў закрыццём Лігі Нацый.
Зноскі
- ↑ Sean Lester // MAK