Шлёмнік звычайны | ||||||||||||||||||
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885 | ||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||||
|
Шлёмнік звычайны[3], Шлёмнік каўпаканосны[4] (Scutellaria galericulata) — від кветкавых раслін роду Шлёмнік (Scutellaria) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—75[3] см, з доўгім галінастым карэнішчам. Сцябло прамое або ўзыходнае, чатырохграннае, простае або галінастае, апушанае пераважна па рэбрах. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, падоўжана-яйцападобнай формы, гародчата-зубчастае па краі, з вострай верхавінкай, апушанае, на кароткіх чаранках. Кветкі сіне-фіялетавага колеру з адценнямі, на кароткіх кветаножках у пазухах сярэдніх і верхніх лістоў і ўтвараюць рыхлае суквецце. Плод — чатырохарэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[5]. Гіграфіт і мезатроф[5]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, балотах, у пойменных і забалочаных лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў.
выкарыстанне
Лекавая[5][3], фарбавальная і дэкаратыўная[5] расліна.
Сінонімы
- Cassida galericulata (L.)
- Scop.Scutellaria adamsii Spreng.
- Scutellaria epilobiifolia A.Ham.
- Scutellaria epilobiifolia f. albiflora Fernald
- Scutellaria epilobiifolia f. rosea Fernald
- Scutellaria galericulata f. albiflora Millsp.
- Scutellaria galericulata var. epilobiifolia (A.Ham.) Jordal
- Scutellaria galericulata var. glaberrima Benth.
- Scutellaria galericulata var. humilis Tinant
- Scutellaria galericulata var. pauciflora (Pant.) Nyman
- Scutellaria galericulata var. pubens Crép.
- Scutellaria galericulata f. rosea E.L.Rand & Redfield
- Scutellaria pauciflora Pant.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 3 4 Шлемник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
- Кудрашова М. Г. Шлёмнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 383. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Юзепчук С. В. Род Шлемник — Scutellaria L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1954. — Т. XX. — 556 с. — 2 700 экз.
Спасылкі
- Шлемник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Scutellaria galericulata L. (Шлемник обыкновенный) (руск.) // Праект Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэат імя М. В. Ламаносава «Ноев ковчег»