Суднаходны шлюз — гідратэхнічнае збудаванне на суднаходных і водных шляхах для забеспячэння пераходу суднаў з аднаго воднага басейна (б’ефа) у іншы з рознымі ўзроўнямі вады ў іх. З двух бакоў абмежаваны засаўкамі, паміж якімі размяшчаецца сумежная камера, якая дазваляе вар’іраваць узровень вады ў яе межах.
Вынаходнікам шлюза сучаснага тыпу быў кітайскі дзяржаўны дзеяч па кіраванні водным транспартам, інжынер Цяа Вэйюэ, які ў часы дынастыі Сун (канец X ст.) працаваў на Вялікім канале Кітая.
У адрозненне ад суднападымальнікаў, пры выкарыстанні шлюзавых сістэм патрабуецца вялікая колькасць вады, што прыводзіць да зніжэння іх прапускной здольнасці і ў тым ліку да меншай хуткасці пропуску суднаў. Перавагай з’яўляецца іх прасцейшае і таннейшае ў абслугоўванні тэхнічнае абсталяванне ў параўнанні з суднападымальнікамі.
Гл. таксама
Літаратура
- Шлюз, гидротехническое сооружение // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.