Міжасобасныя адносіны
Тыпы адносін
Падзеі
  • Асабістае жыццё
Пачуцці і эмоцыі
Учынкі
Гвалт у адносінах

Шлюбная здрада, блудніцтва, адзюльтэр (фр.: adultère, лац.: adulter — распусны) — добраахвотны палавы акт паміж асобай, што знаходзіцца ў шлюбе, і асобай, якая не з'яўляюцца яго ці яе мужам ці жонкай.

Нягледзячы на тое, што ў розных праўных сістэмах вызначэння адзюльтэру, то бок шлюбнай здрады, адрозніваюцца, агульным для ўсіх з'яўляецца факт сексуальнай блізкасці асобы, якая знаходзіцца ў шлюбе, з пабочнай у адносінах да шлюбу асобай.

Праўныя і культурныя традыцыі

Агульнапрынятымі лічыліся ў большасці культур добраахвотныя абавязанні не мець сексуальных партнёраў на боку. Вельмі часта шлюбная здрада была важкай падставай для пачатку шлюбаразводных працэсаў. У некаторых краінах з перавагай парадку сацыяльнага жыцця па традыцыйна-рэлігійных догмах за адзюльтэр чалавек падвяргаўся смяротнаму пакаранню. Зазвычай, кара для жанчын больш суровая, чым для мужчын. Па ўсёй бачнасці, гэта злучана з тым, што на інстытуце крыві, крэўнага сваяцтва гістарычна было заснавана ўспадкоўванне. Такім чынам, здрада жонкі прыводзіла да няўпэўненасці мужчыны ў крэўным сваяцтве з дзецьмі[1].

Розныя сучасныя культуры маюць розныя адносіны да этыкі няшлюбнай палавой сувязі: некаторыя асуджаюць гэта, тым часам як іншыя разглядаюць гэты аспект шлюбу як нармальны ці прыдатны ці арганізоўваюць і бароняць асабістую свабоду сексуальных паводзін.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.