Школа № 3 | |
---|---|
![]() | |
Заснавана | 1937 |
Тып | школа |
Сайт | school3.by |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г. Мар’іна Горка» — установа сярэдняй адукацыі ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
Школа створана пастановай Пухавіцкага раённага савета народных дэпутатаў у кастрычніку 1937 года, як руская сямігадовая.
Падчас вайны школьны будынак быў разбураны, аднаўляць будынак школы пачалі вясной 1949 года. У гэтым жа годзе яна была рэарганізавана ў сярэднюю школу. Дзеці вайсковага мястэчка займаліся ў будынках СШ № 1 і СШ № 2 г. Мар’іна Горка, а пачатковая школа знаходзілася ў бараку на тэрыторыі вайсковага мястэчка.
У снежні 1950 года будынак школы быў адноўлены, і заняткі сталі праводзіцца ў будынку школы № 3 для ўсіх навучэнцаў[1].
Вядомыя выпускнікі
- Ларыса Іванаўна Мурашка (1957—2020) — беларускі геолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1993), дацэнт (2005)[2].
Дырэктары школы
- Алена Іванаўна Власіхіна (з 2016 года[3]).
Зноскі
- ↑ Устав школы — Средняя школа №3 г. Марьина Горка (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2018. Праверана 21 кастрычніка 2018.
- ↑ Скончалась Мурашко Л. И. Архівавана 19 студзеня 2021.
- ↑ Пуховчанка вошла в тройку лучших конкурса «Молодой директор школы-2019» (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.