Славутасць
Школа з Калодчына
53°49′48″ пн. ш. 27°22′28″ у. д.
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Калодчына (першапачаткова),
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Тып будынка школа
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы першая палова XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000382
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Школа першай паловы XX стагоддзя з вёскі Калодчына Вілейскага раёна. Перанесена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў аграгарадку Азярцо (Мінскі раён), дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Архітэктура

Класны пакой
Школьная парта

Школа з'яўляецца тыповым збудаваннем сістэмы пачатковага вясковага навучання. Будынак невялікі, прамавугольны ў плане, з вальмавым дахам, накрытым дранкай. Цокаль з бутавага каменю. Сцены неашаляваныя, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход вырашаны невялікім ганкам з навесам. Унутры драўлянымі сценамі падзелены на сенцы, класны пакой і кватэру настаўніцы. Кватэра складалася са спальні, залы і кухні.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.