
Школа №190 у Мінску

Школа (ад стар.-грэч.: σχολή, σχολά — вольны час, вучэбны занятак, школа) — навучальная ўстанова для атрымання агульнай адукацыі. У шырокім сэнсе слова можа ўжывацца для назвы любой адукацыйнай установы (музычная школа, мастацкая школа, спартыўная школа — ДЮСШ, школа баявых майстэрстваў і г.д.)
Паходжанне тэрміна
Спачатку грэцкае σχολή азначала «вольны час, вольнае баўленне часу», потым стала ўжывацца як «заняткі ў вольны час» (напр. Платонам, ён збіраў людзей у вольны час і перадаваў ім свае досвед і веды), потым — «вучэбныя заняткі», «гутарка філосафаў» (напр. у Плутарха). У беларускую мову слова прыйшло не наўпрост, а праз польск.: szkoła ад лац.: schola.
Тыпы школ
Служаць для атрымання
- пачатковай адукацыі (пачатковая школа) (у Беларусі з 1 па 4 класы)
- асноўнай агульнай адукацыі (сярэдняя школа) (у Беларусі з 5 па 9 класы)
- сярэдняй агульнай адукацыі (сярэдняя школа) (у Беларусі з 10 па 11 класы)
- прафесійнай адукацыі (ПТВ, тэхнікумы, вучэльні і г.д.)
- спецыяльнай адукацыі, у тым ліку вышэйшай (рэлігійнай, эканамічнай, юрыдычнай і інш.)
Гл. таксама
- Гімназія
- Школьная форма
- Вечаровая школа
Спасылкі
- Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі Архівавана 2 верасня 2016.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.