Шведская мова
Саманазва svenska
Краіны Швецыя, Фінляндыя
Рэгіёны Паўночная Еўропа
Афіцыйны статус  Швецыя
 Фінляндыя
 Аландскія астравы
 Еўрапейскі Саюз
Арганізацыя, якая рэгулюе Шведскі моўны савет у Швецыі (напаўафіцыйны статус) і Шведскае моўнае бюро для шведскамоўных у Фінляндыі
Агульная колькасць носьбітаў ~ 9 млн.
Рэйтынг 89
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская галіна
Скандынаўская група
Кантынентальная падгрупа
Пісьменнасць лацініца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 шве 805
ISO 639-1 sv
ISO 639-2 swe
ISO 639-3 swe
WALS swe
Ethnologue swe
ABS ASCL 1504
IETF sv
Glottolog swed1254
Вікіпедыя на гэтай мове

Шве́дская мо́ва (швед. svenska [svɛnska]) — мова ўсходняй падгрупы скандынаўскай групы, на якой размаўляюць ў Швецыі, частцы Фінляндыі і на аўтаномных Аландскіх астравах. Самая распаўсюджаная мова Скандынавіі з колькасцю носьбітаў больш дзевяці мільёнаў.

Шведскай мове ўласцівы: у фанетыцы — наяўнасць доўгіх і кароткіх галосных і зычных гукаў, музычны націск; у марфалогіі — 4 тыпы спражэння дзеяслова, захаванне супіна, які выступае ў якасці нязменнай часткі аналітычнай форм дзеяслова, агульны і ніякі род, 2 лікі і 2 склоны ў сістэме назоўніка, катэгорыя азначальнасці ў прыметніку; у сінтаксісе — цвёрды парадак слоў у сказе.

Мае 7 груп дыялектаў: гаворкі свейскія, ёцкія, нарлацдскія, гутнійскія, паўднёвашведскія, усходнешведскія, нарвежска-шведскія. Найстаражытнейшыя пісьмовыя помнікі — рунічныя надпісы 9—12 ст. (каля 2500). Помнікі лацінскім алфавітам з 13 ст. Сучасная літаратурная мова склалася ў 16—17 ст. на аснове свейскіх гаворак.

Гл. таксама

Літаратура

  • Міхневіч А. Шведская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Цвірка В. Кароткая граматыка шведскай мовы / В. У. Цвірка. — Мн.: Радыёла-плюс, 2009. — 88 с. — (Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»). ISBN 978-985-448-095-4
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.