Швабы (ням.: Schwaben) — немцы, якія гавораць на асаблівым швабскім дыялекце (адным з паўднёванямецкіх дыялектаў) нямецкай мовы.

Мясцовасць на поўдні Германіі, дзе большасць жыхароў складаюць швабы, завецца Швабія (ням. Schwabenland).

Як і ў іншых вялікіх нямецкіх дыялектах (баварскім, саксонскім, плацкім) швабскі мае мноства варыянтаў і амаль кожны швабскі горад мае сваё асаблівае вымаўленне.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.