Шаўкоўніца | |||||||||||||||
![]() Няспелые ягады шаўкоўніцы чорнай (Morus nigra). | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Morus L., 1753 | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
|
Шаўкоўніца, Тутавае дрэва, Тут, Морва[3] (Morus), род дрэў і кустоў сямейства тутавых.
Батанічнае апісанне
Вышыня 6-12 м. Лісце яйкападобнае, суцэльнае ці лопасцевае з прылісткамі. Кветкі ў коласападобных суквеццях. Плады касцянкападобныя, 2-3 см даўжынёй, белыя, чырвоныя, цёмна-фіялетавыя, у суплоддзях, ядомыя. Расліны ўстойлівыя да гарадскіх умоў.
Арэал
Радзіма — Японія, Кітай, Індыя, Малая Азія.
На Беларусі як пладовыя і дэкаратыўныя дрэвы вырошчваюцца шаўкоўніца белая (Morus alba) і шаўкоўніца чорная (Morus nigra). Цвітуць у маі-чэрвені.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. — 2 350 экз.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.