
Асноўная форма шатровага даху.
Шацёр у архітэктуры — перакрыцці ў выглядзе высокай шматграннай піраміды над цэнтрычным у плане збудаваннем або яго часткай[1]. Вызначальным элементам такога даху з’яўляецца сіметрычнасць.
Мураваныя шатры выконваліся нахільнымі радамі каменя або напускам гарызантальных радоў цэглы, драўляныя — напускам вянцоў, якія памяншаліся ў памерах, або з ужываннем каркаса[1].
Над культавымі будынкамі шацёр увенчваўся глаўкамі, макаўкамі, над грамадскімі і ваеннымі — вышкамі, флюгерамі[1].
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.