Шацкая сярэдняя школа | |
---|---|
Заснавана | 16 лістапада 1863 |
Тып | школа |
Сайт | shack.schools.by |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шацкая сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Шацк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
![](../I/%C5%A0acak%252C_Askierka._%D0%A8%D0%B0%D1%86%D0%B0%D0%BA%252C_%D0%90%D1%81%D0%BA%D0%B5%D1%80%D0%BA%D0%B0_(1927).jpg.webp)
![](../I/%C5%A0acak%252C_Zare%C4%8D%C4%8Da._%D0%A8%D0%B0%D1%86%D0%B0%D0%BA%252C_%D0%97%D0%B0%D1%80%D1%8D%D1%87%D1%87%D0%B0_(1927)_(2).jpg.webp)
![](../I/%D0%9F%D1%83%D1%85%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%8F%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%87%D1%8B_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9._%D0%AD%D0%BA%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%86%D1%8B%D1%8F_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D1%8F_9.jpg.webp)
16 лістапада 1863 г. у мястэчку Шацк была адкрыта земская школа. 10 сакавіка 1881 г. на яе базе адкрылася двухкласнае народнае вучылішча. 3 1919 г. — Шацкая школа 2-й ступені. Тут вучыліся дзеці з Парэчча, Омельна, Вяркал, Хатлян, Кавалевіч, Сяргеевіч і іншых вёсак.
Была ў Шацку і яўрэйская школа. Перад Другой сусветнай вайной адбылося аб’яднанне гэтых школ. У гады вайны школа не працавала.
Пасля вайны заняткі праходзілі ў розных прыстасаваных памяшканнях, бо будынак, дзе размяшчалася школа, быў узарваны фашыстамі пры адступленні. У пачатку 1960-х гг. адчыніла дзверы новая двухпавярховая школа.
14 ліпеня 2000 г. на будынку школы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння выпускніка Шацкай школы акадэміка НАН Беларусі І. С. Лупіновіча.
Вядомыя выпускнікі
- Іван Сцяпанавіч Лупіновіч — беларускі вучоны, заснавальнік Беларускага геаграфічнага таварыства, доктар сельскагаспадарчых навук.
- Таісія Іванаўна Доўнар — беларускі юрыст, кандыдат юрыдычных навук, доктар юрыдычных навук, прафесар БДУ.
- Наталля Мікалаеўна Вайцяховіч — аўтар кніг: «Шацк», «Мае землякі», «Гісторыя побач».
- Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Дырэктары школы
- Ала Мікалаеўна Бурш
- Наталля Мікалаеўна Вайцяховіч.
- Святлана Мікалаеўна Пігулеўская.
Выкладчыкі
- Наталля Мікалаеўна Вайцяховіч — настаўнік замежных моў.