Шарль Луі дэ Мантэск’ё | |
---|---|
фр.: Montesquieu | |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1689[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 1755[1][4] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Jeanne de Lartigue[d] |
Дзеці | Jean-Baptiste de Secondat[d] |
Род дзейнасці | філосаф, пісьменнік, раманіст, сацыёлаг, адвакат, суддзя, энцыклапедыст, гісторык, палітык, юрыст |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства (26 лютага 1730) |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шарль Луі дэ Мантэск’ё (фр.: Charles-Louis de Seconda, Baron de La Brède et de Montesquieu; 18 студзеня 1689, Лабрэд, каля г. Бардо, Францыя — 10 лютага 1755) — французскі філосаф-асветнік, сацыёлаг, правазнаўца, пісьменнік. Член Інстытута Францыі (1727).
Біяграфічныя звесткі
Скончыў каталіцкі каледж (1705). Вывучаў права ў г. Бардо і Парыж. 3 1714 саветнік, з 1716 віцэ-прэзідэнт парламента (суда) Бардо. 3 1726 у Парыжы. У 1729—31 у Вялікабрытаніі.
Аўтар артыкулаў з Энцыклапедыі, альбо Тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў. Суразмоўца французскага даследчыка спрэчных пытанняў міжнароднага права Габрыэля Маблі.
Светапогляд
У творы «Пра дух законаў» (1747), зыходзячы з антычных палітычных тэорый, вылучаў 3 правільныя формы праўлення (дэмакратыя, арыстакратыя і манархія) і адну няправільную (дэспатыя). Найлепшым спосабам недапушчэння дэспатыі лічыў раздзяленне ўлад на заканадаўчую, выканаўчую, судовую, свабоднае функцыянаванне дэмакратычных інстытутаў грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы. Прынцыпы раздзялення ўлад і 3 відаў праўлення пакладзены ў аснову палітычнага ўладкавання шэрагу краін Еўропы і ЗША, служаць важнай навукова-тэарэтычнай крыніцай для даследчыкаў і заканадаўцаў. Жорсткасці і бессэнсоўнасці дэспатыэму проціластаўляў сацыяльную роўнзсць грамадэян, палітычны плюраліэм, свабоду слова і друку, забеспячэнне законнасці і асабістай бяспекі грамадзян. У дэмакратыі рухаючай сілай і ўмовай росквіту краіны абвяшчаў доблесць — павагу да законаў і любоў да Айчыны, адданасць кожнай асобы дэмакратычным ідэалам і агульнадзяржаўнай справе. Развіваў канцэпцыю функцыянальнай ролі рэлігіі, якая, на яго думку, паляпшае норавы падданых, змякчае дэспатыэм і садзейнічае падтрыманню сацыяльнага парадку ў грамадстве.
У рамане «Персідскія пісьмы» (1721) крытыкаваў норавы французскага грамадства, яго паказную «цывілізаванась» і адарваную ад жыцця «вучонасць», прыгон з боку ўлады і царквы.
Зноскі
- 1 2 Montesquieu // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Montesquieu // GeneaStar
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 19 мая 2021.
- ↑ Charles-Louis de Secondat, baron de La Brède et de Montesquieu // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Charles de Secondat, baron de Montesquieu // Académie française Праверана 8 ліпеня 2020.
Літаратура
- Дубянецкі С. Мантэск’ё // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).