Шарлота дэ Бурбон | |
---|---|
фр.: Charlotte de Bourbon | |
Нараджэнне |
1388 |
Смерць |
15 студзеня 1422 |
Месца пахавання | |
Род | Бурбоны |
Бацька | Жан I дэ Бурбон[d] |
Маці | Кацярына дэ Вандом[d] |
Муж | Янус[1] |
Дзеці | Ганна дэ Лузіньян[d] і John II of Cyprus[d] |
Дзейнасць | кансорт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шарлота дэ Бурбон (фр.: Charlotte de Bourbon; 1388 — 15 студзеня 1422) — каралева Кіпра, тытулярная каралева Іерусаліма і Кілікійскай Арменіі.
Біяграфія
Шарлота была дачкой графа Жана дэ Бурбона і Кацярыны дэ Вандом.
У 1411 годзе Шарлота выйшла замуж за кіпрскага караля Януса, які два гады таму скасаваў шлюб з Англезіяй Вісконці. У Януса і Шарлоты было шасцёра дзяцей выжыла чацвёра:
- Блізняты (1415)
- Жак дэ Лузіньян (1416—1426)
- Іаан (Жан) II (III) (16 мая 1418 — 28 ліпеня 1458), кароль Кіпра з 1432, тытулярны князь Антыёхіі
- Ганна дэ Лузіньян (каля 24 верасня 1419 — 11 лістапада 1462), прынцэса Кіпра; муж: з 1 лістапада 1433 (Шамберы) Людовік I (21 лютага 1402 — 29 студзеня 1465), граф Савойскі
- Марыя дэ Лузіньян (1420 — 29 красавіка 1437)
Прыбыццё Шарлоты на Кіпр ажывіла французскую культуру пры кіпрскім двары, што стала характэрнай рысай кіравання Януса. Кіпрскі двор захапіўся французскай літаратурай і музыкай.
Шарлота памёрла ў 1422 годзе ад чумы.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шарлота дэ Бурбон
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.