Шарлота Уэльская | |
---|---|
англ.: Princess Charlotte of Wales | |
Нараджэнне |
2 мая 2015[1][2][…] (8 гадоў)
|
Род | Віндзорская дынастыя[5] |
Імя пры нараджэнні | англ.: Princess Charlotte Elizabeth Diana of Cambridge[4] |
Бацька | Уільям, прынц Уэльскі[2] |
Маці | Кэтрын, прынцэса Уэльская[2] |
Веравызнанне | Царква Англіі[4] |
Адукацыя | |
Дзейнасць | вучань, арыстакратка |
Сайт | royal.uk/princess… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прынцэса Шарлота Уэльская (англ.: Princess Charlotte of Wales; поўнае імя Шарлота Лізавета Дыяна (англ.: Charlotte Elizabeth Diana); нар. 2 мая 2015, Лондан) — член брытанскай каралеўскай сям’і, другая ўнучка караля Карла III, другое дзіця прынца Уэльскага Уільяма і прынцэсы Уэльскай Кэтрын.
Займае трэцяе месца ў лініі атрымання ў спадчыну брытанскага прастола.
Брытанская каралеўская сям’я і главы Каралеўстваў Садружнасці |
---|
Яго Вялікасць Кароль
|
Нараджэнне
Звесткі пра другую цяжарнасць герцагіні Кембрыджскай былі пацверджаны афіцыйным прадстаўніком каралеўскага двара 8 верасня 2014 года[7][8]. 20 кастрычніка 2014 года на афіцыйным сайце герцагскай пары было абвешчана пра тое, што другое дзіця Уільяма і Кэтрын з’явіцца на свет у красавіку 2015 года[9].
9 красавіка 2015 года стала вядома, што дзіця народзіцца ў Лондане, у бальніцы Святой Марыі, дзе нарадзіліся яго брат, бацька і дзядзька[10]. Паводле дадзеных букмекерскіх кантор на раніцу 24 красавіка, істотная частка брытанцаў упэўнена, што з’яўленне на святло новага члена каралеўскай сям’і адбудзецца 24 ці 25 красавіка[11]. Тым не менш гэтага не здарылася. Наступнай верагоднай датай было 29 красавіка[12].
Герцагіня Кембрыджская нарадзіла дачка 2 мая ў 8:34 раніцы па лонданскім часе ў прысутнасці мужа. Пры нараджэнні была зафіксавана вага 8 фунтаў 3 унцыі (3,71 кг)[13]. Герцагіня Кембрыджская і нованароджаная прынцэса пакінулі бальніцу ўвечар у той жа дзень.
4 мая было абвешчана, што нованароджаная атрымала імя Шарлота Лізавета Дыяна[14].
Тытул
У адпаведнасці з дзеючымі ў брытанскай манархіі правіламі тытулавання асоб, якія належаць да каралеўскага дому, дзіця адразу пасля нараджэння атрымлівае права называцца Яе каралеўская высокасць прынцэса Шарлота Лізавета Дыяна Кембрыджская.
Зноскі
- ↑ http://www.theguardian.com/uk-news/2015/may/02/duchess-of-cambridge-gives-birth-to-baby-girl-prince-william
- 1 2 3 Lundy D. R. Charlotte Elizabeth Diana Windsor, Princess of Cambridge // The Peerage
- ↑ http://www.9news.com.au/world/2015/05/02/15/42/kate-in-labour
- 1 2 3 4 https://www.royal.uk/princess-charlotte Праверана 4 красавіка 2020.
- ↑ https://www.royal.uk/princess-charlotte Праверана 16 красавіка 2020.
- ↑ https://www.bbc.co.uk/news/uk-62825227
- ↑ Palace: Catherine and William expecting 2nd child
- ↑ Clarence House (8 September 2014). The Duke and Duchess of Cambridge are expecting their second child. Прэс-рэліз. Праверана 8 September 2014. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2014. Праверана 5 мая 2015.
- ↑ Clarence House (20 October 2014). The Duke and Duchess of Cambridge arare expecting a baby in April. Прэс-рэліз. Праверана 20 October 2014.
- ↑ "Lindo Wing confirmed for royal birth". BBC News. 9 April 2015. Праверана 10 April 2015.
- ↑ ТАСС: Герцагіня Кейт народзіць другога дзіця ў суботу ці нядзеля, упэўнены букмекеры.
- ↑ ТАСС: Узброеная ахова ачапіла бальніцу, дзе павінна нарадзіць герцагіня Кембрыджская Кэтрын
- ↑ Offical announcement made as made as Duchess Kate gives birth to baby girl in London . 9 News. Праверана 2 May 2015.
- ↑ Royal princess named as Charlotte . BBC. Праверана 4 May 2015.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шарлота Уэльская